Міхась Стральцоў (4 книги):
Новинки Популярности Алфавиту

Міхась Стральцоў - (Новинки)

Свет Іванавіч, былы донжуан

Свет Іванавіч, былы донжуан


Міхась Стральцоў

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Классическая проза

Міхась Стральцоў Свет Іванавіч, былы донжуан У тэлефоннай будцы былі двое, і я ненавідзеў іх. Я стаяў і чакаў. Яны не звярталі на мяне ніякай увагі. Гэты вечар я ненавідзеў усіх, каму было семнаццаць, дваццаць год не болей. Мусіць, мне ўсё ж не варта было званіць, і тое, што я стаяў ля будкі, за дзвярамі якой крычалі ў трубку нейкія жаўтароцікі ў ненатуральна белых кашулях, расшпіленых на верхні гузік, у адпрасаваных вузкіх чорных штанах, загарэлыя, з акуратна падстрыжанымі, такімі ...
Адзін лапаць, адзін чунь

Адзін лапаць, адзін чунь


Міхась Стральцоў

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Міхась Стральцоў Адзін лапаць, адзін чунь 1 ...Раптам казытліва стала спіне: над стрэшкай пограба імгліста ўсхапіўся снежны ўзвей, калюча зацерусіў у вочы потым разам аціхла чуваць было, як з шаргаценнем спаўзаў па сцяне і ападаў долу вецер. Снежны пыл на вейках і на шчоках раставаў, і рабілася цёпла. На раскапаным ля пограба сумёце таксама была стрэшка, сутонліва-белая і лёгкая, як аблачынка ці птушынае пяро, і мройлівая ў сваёй прыцемненай белі. Пазёмка сцішана шоргала па сумёце, ...
Загадка Багдановіча

Загадка Багдановіча


Міхась Стральцоў

ISBN:
Год издания: 1969
Жанр: Биографии и Мемуары, Публицистика

Міхась Стральцоў Загадка Багдановіча Эсэ Маладому верабю блага Надзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра. I ўсё ж паехаў. Можа нават і таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў. Дзіўная рэч: за ўсе іхнія клопаты ён мог аддзячыць хіба што згодай на гэтую паездку. Ён надта не любіў усялякіх клопатаў аб сабе. Грошы на дарогу і лячэнне яму сабралі. Пра гэта ён не ведаў да самага апошняга часу. Паставілі, так сказаць, перад фактам. На руках было і рэкамендацыйнае пісьмо ў Ялту. Ну што ж, ...
Сена на асфальце

Сена на асфальце


Міхась Стральцоў

ISBN:
Год издания: 1963
Жанр: Классическая проза

Міхась Стральцоў Сена на асфальце ЛІСТ ПЕРШЫ Часта я пытаюся ў сябе: як мы сустрэліся і чаму Памятаю, яшчэ калі вучылася ў школе, мне неяк не па-дзіцячы хацелася смутку, таямнічага, незвычайнага лёсу. Прайшлі гады - я спазнала смутак і зразумела, што навучыцца смутку нельга, як нельга навучыцца і радасці. На ўсё свой час. Яшчэ я ведаю цяпер, што з гадамі душа цішэе, лагаднее, супакойваецца, але не засынае: яна, як і раней, шукае радасці, толькі ведае ўжо, што хоча іменна яе. Вось чаму я думаю, ...