Планета малпаў


Планета малпаў
Планета малпаў

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Пьер Буль

Переводчик:

Жанр:
Научная Фантастика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Буль Пьер
Планета малпаў (на белорусском языке)

П'ер Буль
Планета малпаў
Пераклад: Алесь Асташонак
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Раздзел I
Джын i Фiлiс бавiлi час, вандруючы ў космасе ўдалечынi ад населеных сусветаў.
Мiжпланетныя вандроўкi сталi ўжо звычайнай справай, дый мiжзорныя пералёты не лiчылiся сенсацыйнымi. Зоркалёты рэгулярных лiнiй дастаўлялi турыстаў у казачныя гарады Сiрыуса, а фiнансавых тузоў - на знакамiтыя бiржы Арктура i Альдэбарана*.
* Сiрыус, Арктур, Альдэбаран - найярчэйшыя зоркi ў сузор'ях Вялiкага Пса, Валапаса, Цяльца.
Але Джын i Фiлiс, гэтая пара нiчым не занятых дзетак мультымiльянераў, былi вядомыя сваёй эксцэнтрычнасцю i схiльнасцю да рамантыкi. Шукаючы задавальнення, яны падарожнiчалi ў бязмежнай прасторы пад ветразямi.
Iх касмiчная яхта ўяўляла сабою нешта накшталт сферы, знешняя абалонка якой - незвычайна тонкi i лёгкi ветразь - надзiмалася пад уздзеяннем светлавых промняў. Калi б гэты мiнi-карабель застаўся без кiравання непадалёк ад якойсьцi зоркi - аднак...