Все права на текст принадлежат автору: Язэп Найдзюк, Іван Касяк.
Это короткий фрагмент для ознакомления с книгой.
Беларусь учора і сяньняЯзэп Найдзюк
Іван Касяк

Язэп Найдзюк, Іван Касяк
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі

ЗЬМЕСТ

Прадмова

Частка першая - АД СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ (Язэп Найдзюк)

Разьдзел I

Што гэта гісторыя.— Ці ёсьць гісторыя Беларусі? Як выглядала Беларусь у сівой мінуўшчыне.— Геаграфічнае палажэньне Беларусі.— Абвадненьне.— Глеба.— Клімат.— Ледавіковы пэрыяд.— Расьліннасьць і жывёліннасьць.— Першыя насельнікі.— Эпоха палеаліту і нэаліту.— Мэталічная эпоха.— Выкапні

Разьдзел II

Адкуль узяліся людзі на Беларусь— Расавае іхнае паходжаньне.— Арыйцы — Славяне ды іхная прабацькаўшчына.— Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны.— Характарыстыка славянаў

Разьдзел ІІІ

Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кдрункі разыходу.—Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь — Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі

Разьдзел IV

Дзяржаўна-палітычная арганізацыя беларускага народу.— Утварэньне беларускіх княстваў — Галоўныя цэнтры: Полацк, Смаленск, Тураў, Чарнігаў.— Дзяржаўны лад: князь, дружына, веча.— Грамадзкі лад: земскія баяры, гараджане, сяляне, рабы.— Сямья, заняткі, вырабы.— Прадметы ўвозу і вывазу.— Гандлёвыя сувязі з арабамі, баўгарамі, грэкамі,хазарамі і варагамі.— Гандлёвыя шляхі.— Вялікі шлях з«Вараг у Грэкі».— Дзяржава Рурыкавічаў

Разьдзел V

Ноўгарад і Кдеў як два галоўныя цэнтры дзяржавы Рурыкавічаў.— Полацк — беларускі цэнтр.— Задзіночваньне беларускіх земляў.— Рагвалод і Рагнеда.— Змаганьне Рурыкавічаў з Полацкам.— Прычыны змаганьня.— Прыймо хрысьціянства.— Ізяслаў і Брачыслаў

Разьдзел VІ

Усяслаў Полацкі і ягоная дзейнасьць.— Далейшае змаганьне з Кіевам.— Усяславічы.— Высылка полацкіх князёў у Грэцыю.— Выезд некаторых князёў у Летуву і ў беларускія заходнія землі

Разьдзел VII

Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора

Разьдзел VIII

Культура і асьвета.— Значэньне хрысьціянства.— Усходні абрад.— Пісьменнасьць.— Мова. Прадслава (Эўфрасіня) Полацкая.— Клімант Смаляціч.— Кірыла Тураўскі.— Помнікі старадаўнай пісьменнасьці

Разьдзел IX

Сацыяльныя дачыненьні ў Беларусь— Пашырэньне ўладаньняў мечаносцаў.— Выкарыстоўваньне Аўкштотцаў і Жмудзінаў.— Заняпад Полаччыны, Смаленску і Турава.— Крыжаносцы. Беларуска-жмудзінска-аўкштоцкія дачыненьні

Разьдзел X

Тварэньне новага палітычнага беларускага цэнтру ў Наваградку.— Міндаўг.— Змаганьне з Жмудзяй.— Сьмерць Міндаўга.— Таўцьвіл і Страйнат.—Вайшэлак.— Трайдзень.— Віцень.— Новы назоў беларускага задзіночанага гаспадарства.— Характарыстыка гэтага гаспадарства

Разьдзел XI

Гедымін.— Пераносіны беларускага палітычнага цэнтру ў Вільню і задзіночаньне каля яго ўсіх беларускіх земляў.— Альгерд.— Вайна з татарамі— Першыя сутычкі з Масквой і Польшчай.— Беларушчына пры дварох князёў Вялікага Княства Літоўскага

Разьдзел XII

Нутраное змаганьне.— Ягайла, Кейстут, Вітаўт і Андрэй.—Вунія Ягайлы з Польшчай.— Першыя прывілеі для баяраў.—Грунвальдская бітва.— Змаганьне з палякамі за незалежнасьць Вялікага Княства

Разьдзел XIII

Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы,немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі,татарамі, расейцамі і палякамі

Разьдзел XIV

Гаспадары Вялікага Княства Літоўскага: Сьвідрыгайла, Жыгімонт І, Казімір, Аляксандар, Жыгімонт ІІ.— Прывілеі.— Бунты.— Войны з Масквой. Проціпольскія настроі

Разьдзел XV

Жыгімонт Аўгуст.— Вайна з Масквой за Лівонію.— Люблінская вунія.— Абарона незалежнасьці Вялікага Княства магнатамі (вяльможамі).— Характар і галоўныя асновы Люблінскае вуніі

Разьдзел XVI

Польскі наступ.— Спробы разарваць Люблінскую вунію.— Сьцяпан Баторы. — Далейшы ход вайны з Масквою.— Жыгімонт IV Ваза. — Пашырэньне польскіх уплываў.— Рэлігійныя змаганьні.— Праваслаўе.— Каталіцтва.— Пратэстантызм.— Берасьцейская вунія

Разьдзел XVII

Беларуская культура ў Вялікім Княсьцьве.— Сувязь з захадам.— Гуманізм.— Друкарні.— Кнігі.— Францішак. Скарына.— Васіль Цяпінскі.— Сымон Будны.— Браты Мамонічы.—Беларускія летапісы.— Значаньне беларускае культуры і мовы ў Вялікім Княсьцьве

Разьдзел XVIII

Школы: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія і пратэстанцкія.— Іхная характарыстыка

Разьдзел XIX

Беларускія суды і законадаўства.— Копныя Суды.— Судзебнік Казіміра Ягайлавіча.— Статут Вялікага Княства.— Суды намесьніцкія, ваяводзкія, вялікага князя, рады.— Суды земскія, замковыя і падкаморскія.— Агульная характарыстыка суду

Разьдзел XX

Палітычны лад.— Вялікі князь.— Гаспадарская Рада. Соймы.— Адміністрацыя.— Грамадзкі лад.— Баярства.— Вяяльможы (магнаты). —Шляхта.— Мяшчане.— Сяляне

Разьдзел XXI

Народная гаспадарка.— Рамяство і гандаль.— Жыды ў народнай гаспадарцы.— Аграрная рэформа.— Палажэньне сялянства і мяшчанства — Першыя беларускія паўстаньні супроць паноў і польскіх уплываў

Разьдзел XXII

Беларусь пасьля Люблінскае і Берасьцейскае вуніяў.— Адыход беларускага баярства ад свайго народу.— Рэлігійныя змаганьні.— «Брацтвы».— Сялянскія паўстаньні.— Расейска-польскія войны за Беларусь і Украіну.— Спробы Я. Радзівіла і П. Сапегі ўзнавіць Беларускае Гаспадарства.—Забарона польскім соймам ужываць беларускую мову ў афіцыйным жыцьці

Разьдзел ХХІІІ

Палітычныя і эканамічныя абставіны жыцьця беларускага народу ў XVIII стагодзьдзі.— Паўстаньні беларускага сялянства ў XVIII стагодзьдзі.— Беларускае сялянства перахоўвае нацыянальныя беларускія вартасьці.— Расейскія інтэрвэнцыі.— Падзел Польшчы і Беларусі

Разьдзел XXIV

Беларусь пад Расеяй.— Русыфікацыя краю.— Касаваньне вуніі.— Эканамічнае палажэньне.— Сялянскія паўстаньні.—Расейскія і польскія ўплывы.— Напалеонаўская вайна.—Думкі ўзнавіць Вялікае Княства.— Пачаткі беларускага адраджэнскага руху.— Першыя беларускія пісьменьнікі.—Зацікаўленьне навукоўцаў Беларусьсю.— Паўстаньне 1863 г.Кастусь Каліноўскі.— «Мужыцкая Праўда».— Ігнат Грынявіцкі.— Францішак Багушэвіч.— Першыя беларускія арганізацыі

Разьдзел XXV

Першыя беларускія палітычныя арганізацыі.— «Наша Доля», «Наша Ніва».— Беларускія адраджэнцы.— Беларускае палітычнае, нацыянальнае, грамадзкае, культурнае, гаспадарскае і рэлігійнае жыцьцё перад першай сусьветнай вайной

Разьдзел XXVI

Сусьветная вайна і беларускі адраджэнскі рух.— Рэвалюцыя ў Расеі.— Усебеларускі Кангрэс.— Беларуская Рада.—Акт 25 сакавіка 1918 г.— Арганізацыя беларускага войска.—Змаганьне за рэалізацыю акту 25 сакавіка.— Бальшавіцка -польская вайна.— Слуцкае паўстаньне.— Рыскі трактат.—Падзел Беларусі

Разьдзел XXVІI

Праўнае палажэньне беларускага народу пад Польшчай.— Беларускае парлямэнтарнае прадстаўніцтва ў польскім сойме.— Беларускія палітычныя партыі і арганізацыі.— Беларускія культурна-асьветныя, навуковыя і гаспадарскія арганізацыі і таварыствы.— Рэлігійныя справы.— Беларускія школы, тэатр, каапэратывы, выдавецтва, прэса.— Польская асыміляцыйная палітыка ў дачыненьні да беларусаў.

Разьдзел XXVІІІ

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.— Праўнае палажэньне.— Нацыянальны беларускі рух, культурная беларуская праца і дачыненьне "да яе бальшавікоў.— Ліквідацыя бальшавікамі беларускага нацыянальнага руху і беларускіх дзеячоў.— Калгасы і змаганьне з імі беларускага сялянства.— Русыфікацыйная палітыка.— Далучэньне Заходняе Беларусі да БССР.— Упадак БССР

Разьдзел XXIX

Беларускі рух у Лацьвіі і Летуве.— Беларуская эміграцыя.—Беларускія эмігранцкія цэнтры ў Празе, у Задзіночаных Штатах Паўночнай Амэрыкі, у Аргентыне, Францыі, Варшаве і Бэрліне

Частка другая - ДРУГАЯ СУСЬВЕТНАЯ ВАЙНА I ПАВАЕННЫ ЧАС (Іван Касяк)

Разьдзел XXX

Экспансыя Нямеччыны ў Эўропе.— Падзел Польшчы і заваяваньне Заходняй Беларусі арміямі СССР.— Супрацоўніцтва і напружаньне адносін паміж СССР і Нямеччынай.—Заходняя Беларусь пад уладай СССР

Разьдзел XXXI

Заваяваньне Нямеччынай Заходняй і Паўдзённай Эўропы.—Напад Нямеччыны на СССР.— Дзейнасьць беларусаў у Цэнтральнай Эўропе.— Нямецкая акупацыя і вайсковая адміністрацыя Беларусі.— Захады беларусаў дзеля арганізацыі беларускай адміністрацыі.— Польская дзейнасьць у Заходняй Беларусі.— Нямецкая палітыка адносна жыдоўскага насельніцтва.— Аднаўленьне рэлігійнага жыцьця на Усходняй Беларусі.— Пачатак «Менскай Газэты»

Разьдзел XXXII

Нямецкая цывільная адміністрацыя на ўсходзе Эўропы і на Беларусі.— Падзел Беларусі немцамі.— Д-р I. Ермачэнка, кс.В. Гадлеўскі і праф. В. Іваноўскі на Беларусі— Рэлігійнае жыцьцё.— Вымардаваньне жыдоў немцамі.— Прапагандыстыя, Саюз Беларускай Моладзі і нямецкія пляны на будучыню для Беларусь— Прэса, выдавецтвы і культурна-мастацкае жыцьцё

Разьдзел XXXIII

Арганізацыя маскоўскім урадам партызанскай дывэрсыі на Беларусі.— Польская, беларуская і жыдоўская партызанка.— Установа Мужоў Даверу.— Арганізацыя Беларускай Самааховы.— Арганізацыя чыгуначных і іншых батальёнаў для аховы і барацьбы супроць партызанаў.— Абаронныя вёскі.— Беларуская Незалежніцкая Партыя.— Польская акцыя сярод каталікоў.— Выдаленьне д-ра Ермачэнкі з Беларусі.— Забойствы беларускіх дзеячоў маскоўскімі агэнтамі

Разьдзел XXXIV

Асаблівасьці абставінаў у вайсковай зоне Беларусь— Дзейнасьць беларускай адміністрацыі ў Бранскай акрузе.— Беларуская адміністрацыя ў Смаленскай і Магілеўскай акругах

Разьдзел XXXV

Нямецкія паражэньні на ўсходнім фронце.— Экспансыя савецкай партызанкі на Беларусь— Стварэньне і дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады.— Мабілізацыя Беларускай Краёвай Абароны і ейнае змаганьне.— Далучэньне Палескай і Берасьцейскай акругаў да Беларусі.— Школы на Беларусі

Разьдзел XXXVI

Другі Усебеларускі Кангрэс, яго прабег ды пастановы

Разьдзел XXXVII

Эвакуацыя з Беларусь— Дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады ў Нямеччыне.— Беларускія жаўнеры ў 30-й дывізіі Зіглінга.— Арганізацыя 1-га кадравага батальёну БКА ў Бэрліне — Прыняцьце новага Статуту БЦР.— Батальён парашутыстых у Дальвіцы.— Арганізацыя штурмовай брыгады«Беларусь».— Вайсковыя зьнішчэньні на Беларусі і савецкі тэрор

Разьдзел XXXVIII

Узнаўленьне БССР маскоўскім урадам.— БССР — сябра ААН.— Русыфікацыя Беларусі і эксплёатацыя яе для імпэрскіх мэтаў Савецкай Расеі

Разьдзел XXXIX

Беларускія бежанцы ў Нямеччыне.— Падзел эмігрантаў на беларусаў і «крывічоў».— Нутраное змаганьне паміж палітычнымі напрамкамі эмігрантаў

Разьдзел XL

Эміграцыя беларускіх бежанцаў (ДП) з Нямеччыны.— Прыезд беларускіх бежанцаў у ЗША ды іх грамадзкая дзейнасьць.— Захаваньне падзелу беларусаў на прыхільнікаў БЦР і БНР.— Грамадзкая дзейнасьць беларусаў у Канадзе,Аўстраліі, Заходняй Нямеччыне і Англіі

Хронолёгія (Язэп Найдзюк)

Пасьляслоўе (Анатоль Грыцкевіч)

ПРАДМОВА

Прыймаючы ўдзел у культурнай працы на беларускай адраджэнскай ніве, прышлося ня раз саткнуцца з вялікім зацікаўленьнем беларускай гісторыяй сярод беларускіх масаў, асабліва сярод беларускае моладзі. Вельмі часта нясьведамыя ці мала сьведамыя беларусы пры спатканьні і ў гутарцы на беларускія тэмы ставілі пытаньні: ці ёсьць, ці была беларуская гісторыя, ці жылі калі-небудзь беларусы і г. д.? Пытаньні гэтыя паўставалі пад уплывам агітацыі розных польскіх нацыяналістаў-шавіністаў і расейскіх чорнасоценцаў, якія цьвердзілі, што беларусаў ніколі ня было і што беларускі рух — гэта штучная выдумка. Ясна, усю гэту хлусню прыходзілася выясьняць. Каб, аднак, добра выясьніць і даваць добрыя адказы, трэба было бліжэй зацікавіцца гісторыяй Беларусі. У сувязі з гэтым пасьля паўстала ў мяне думка напісаць і выдаць кароткую папулярную брашуру пра гісторыю Беларусі, пра нашую мінуўшчыну і беларускі адраджэнскі рух, што я і зрабіў у 1940 годзе, за часоў летувіскае ўлады ў Вільні, дзе выдаў невялікую кніжыцу пад назовам «Беларусь учора і сяньня».

Пазьней паўстала думка пашырыць гэтую брашуру і гэта было зроблена ў 1941 годзе. Калі-ж аддаваў яе ў друк, спачатку ў газэту «Голас вёскі», і калі бачыў, што няма падручніка з гісторыі Беларусі, дык стараўся датасаваць яе да школьнае праграмы з гісторыі Беларусі і зрабіць, каб гэтая праца была дапаможнікам для вывучаньня нашае гісторыі, аж пакуль ня будзе адпаведнага добра апрацаванага падручніка.

Пры апрацоўцы гэтых нарысаў былі вакарыстаныя галоўным чынам працы з гісторыі Беларусі ведамых гісторыкаў — прафэсараў: У. Ігнатоўскага, У. Пічэты, М. Доўнар-Запольскага, М. Любаўскага, Е. Карскага, акадэмікаў: В. Ластоўскага і В. Шчэрбакова, а таксама

працы з галіны гісторыі Беларусі і беларускага адраджэнскага руху ведамых беларускіх дзеячоў: П. Крэчэўскага, А. Станкевіча, М. Шкялёнка, д-ра Я. Станкевіча, К. Езавітава, А. Луцкевіча і другіх. Праца мая ў бальшыні зьяўляецца кампіляцыйнай. Зноскі-ж не паданы з прычынаў тэхнічных, а таксама і дзеля таго, што яна ёсьць папулярнай, а не навуковай працай. У ёй, аднак, узяты на ўвагу найнавейшыя дасягненні гісторыяграфіі.

Апісаньні падзеяў апошніх гадоў на Беларусі апёртыя на дакумантах, сабраных у сваім асабістым архіве, на вестках, атрыманых ад розных дзеячоў — удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху, а таксама на ўспамінах асабіста перажываных падзеяў.

У працы над гэтай кніжкай меў я помач ад: сп. Мікалая Шкялёнка, які, можна сказаць, быў хросным бацькам першага выданьня яе; сп. Адама Станкевіча, які памагаў літаратурай і добрай радай і сп. рэдактара Антона Адамовіча, які пераглядаў і рабіў некаторыя папраўкі ў часе ейнага друку ў газэце «Голас вёскі». За гэта ўсім ім шчыра дзякую.

Студыюючы гістарычную літаратуру, я запісваў усе напатканыя працы, у якіх можна знайсьці тыя ці іншыя весткі пра Беларусь і беларусаў, і падаю іх пры гэтай кніжцы як матар'ял да бібліяграфіі гісторыі Беларусі, а таксама як дапаможнік для ўсіх, хто будзе далей і шырэй распрацоўваць гісторыю Беларусь

На заканчэньне мушу сказаць, што калі набор кніжкі быў ужо гатовы і калі многія мамэнты былі яшчэ раз перадуманыя, мне хацелася зрабіць некаторыя папраўкі. Бяручы, аднак, пад увагу, што гэта пацягнула-б за сабою і кошты і затрымала-б друк, я наважыў пусьціць яе ў сьвет у такім выглядзе, у якім яна ёсьць, бо спадзяюся, што і гэтак яна ня будзе зусім бязвартаснай для вывучаньня беларускае гісторыі, для беларускае справы і для дабра беларускага народу.

Менск 12.5.1943

Я. НАЙДЗЮК

(обратно)

Частка першая. АД СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ

I Што гэта гісторыя.— Ці ёсьць гісторыя Беларусі? — Як выглядала Беларусь у сівой мінуўшчыне.— Геаграфічнае палажэньне Беларусь— Абвадненьне.— Глеба.— Клімат.— Ледавіковы пэрыяд.— Расьліннасьць і жывёліннасьць.— Першыя насельнікі.— Эпоха палеаліту і нэаліту.— Мэталічная эпоха.— Выкапні.

Гісторыя ці, інакш кажучы, апісаньне падзеяў і разьвіцьця таго ці іншага народу ад часоў першабытных да апошніх, апісаньне разьвіцьця культуры, рэлігіі, літаратуры, мастацтва, эканомікі і да гэтага падобнага — зьяўляецца навукай. Навука гэтая вельмі цікавая і карысная ня толькі з увагі на тое, што яна дасьледжвае і дае нам веды аб тым, як той ці іншы народ разьвіваўся, ці як адбываліся тыя ці іншыя падзеі, але таксама і дзеля таго, што, вучачыся гісторыі і дасьледжваючы розныя падзеі, мы можам навучыцца, як трэба жыць.

Само слова гісторыя зьяўляецца словам грэцкага паходжаньня і значыць тое самае, што слова дасьледжваць, даведвацца аб тым, што калісь дзеялася, як што разьвівалася. Такім чынам, гісторыя ня можа быць выдуманай байкай, ці расказам, а мусіць абапірацца на цьвёрдых фактах, дакумэнтах і досьледах. Дзеля таго гісторыя бярэ на ўвагу толькі тыя народы, якія адыйгралі якую-небудзь паважную ролю, якія пакінулі па сабе памяць, дакумэнты і сьляды.

У сувязі з гэтым паўстае пытаньне: ці мае сваю гісторыю наш беларускі народ, ці ёсьць гісторыя Беларусі?

Вось-жа беларусы сваю гісторыю маюць. Бо беларускі народ у грамадзкім і культурным разьвіцьці адыйграў паважную ролю. Ён меў сваё гаспадарства, сваю культуру, школы і літаратуру. ЁСЬЦЬ беларускія гістарычныя памяткі, дакумэнты. Аб беларусах пісалі розныя летапісцы, пісьменьнікі, паэты і вучоныя. На аснове працаў розных гэных вучоных аб гісторыі Беларусі і напісаны гэты кароткі папулярны нарыс.

Гісторыя Беларусі, як і іншых народаў, краёў і ўсяго сьвету, мела розныя пэрыяды. I як у сівой мінуўшчыне выглядала Беларусь, цяжка сказаць, як цяжка сказаць, як выглядала ад самага пачатку зямля, на якой жывём. Вучоныя нам кажуць, што мільярд год таму зямля была вялізарным распаленым клубком — куляю, абкружанаю парай, і ніякага жыцьця на ёй ня было. Сотні мільёнаў год таму, калі зямля зьверху пакрысе астыла, радзілася ўжо жыцьцё, паўставалі горы, даліны, моры, вазёры, рэкі і рэчкі. Дзесяткі-ж мільёнаў год назад ужо было шмат расьлінаў, вялікія лясы і багата розных стварэньняў як на сухазем'і, так і ў вадзе, у рэках, вазёрах і моры. Частка-ж сучасных стварэньняў і расьлінаў зьяўляюцца нашчадкамі гэных, якія былі калісь. Калі на сьвеце зьявіліся людзі, навука дасюль ня сьцьвердзіла.

Сваім геаграфічным палажэньнем беларускія землі знаходзяцца між заходняй і ўсходняй часткамі Эўропы. у даволі халодным клімаце. Беларусь парэзана рэкамі і рэчкамі, якія сьцякаюць ці то ў Чорнае, ці ў Балтыцкае мора. Беларускі краявід даволі рознастайны: ёсьць раўніны, узвышшы і лясы. Глеба беларускае тэрыторыі належыць да нечорназемнай паласы і адзначаецца вялікай рознастайнасьцяй, у залежнасьці ад паасобных раёнаў. Наагул-жа на тэрыторыі Беларусі спатыкаюцца глебы: суглінкавыя, балотныя (багністыя), пяскавыя, патрабуючыя значнага ўгнаеньня.

Шмат тысяч год назад край наш і нашых суседзяў, як цьвердзяць вучоныя, быў морскім дном. Пасьля мора адплыло, высахла і пры цёплым клімаце, падобным да таго, што пануе цяпер у паўдзённых цёплых краёх, на нашай сучаснай зямлі расьлі розныя вялізарныя дрэвы, а сярод іх многа было розных вялікіх зьвяроў, перш а -бытных быкоў і насарогаў. Пазьней клімат зьмяніўся. ён рабіўся халаднейшым і ў гэную пару зьяўляліся зьвяры, званыя мамутамі, косьці якіх і цяпер выкопваюць вучоныя пры дасьледных раскопках. Адначасна з ахаладжэньнем клімату праз тысячы год бязупынна ліліся дажджы ды ішоў сьнег. Дзякуючы гэтаму ў паўночных і горных краёх, у Фінляндыі ды Скандынавіі павырасталі масы лёду па колькі сот мэтраў угрубкі. Тымчасам дажджы далей ліліся і зьверху нарасталі ледавыя торы, якія націскалі на тыя, што паўсталі раней. З гэтае прычыны маса лёду кранулася і памалу папаўзла на паўдня, адрываючы і нясучы з сабой часткі скалаў ды пераціраючы іх на каменьні і пясок. Гэтыя ледавіковыя горы ў канцы дапаўзьлі і да Беларусі і нават далей на паўдня, пакрываючы ўсё. Пэрыяд гэны, званы ледавіковым, трываў сотні тысячаў год.

Напатканыя пры дасьледных раскопках сьляды і розныя рэчы сьведчаць, што людзі на Беларусі зьявіліся пару дзесяткаў тысяч год назад. Вучоныя кажуць, што гэта былі паляўнічыя на мамутаў і прыбылі яны сюды з паўдзённых земляў. Людзі гэныя сваёй культураю стаялі на сярэдняй ступені дзікасьці. Палявалі яны на зьвяроў рознымі прыладамі, зробленымі з касьцей і каменя, пры дапамозе крэменя, спачатку груба, а пасьля і гладзей абчасанымі і паліраванымі.

Пэрыяд, калі людзі згруба абчэсвалі каменьне на розныя прылады, як сякеры, долаты, наканцоўнікі для дзідаў (копіяў — пікаў), скрэбкі ды іншыя, навукоўцы называюць палеалітам (ад грэцкага слова «палеос» — стары і «літос» — камень), ці старакаменным. Калі-ж каменныя прылады ўжо больш гладка вырабляліся, гэты перыяд называюць нэалітам (новакаменным).

Пазьней клімат на Беларусі ізноў пачаў зьіначавацца. Наставала цяплейшая пара, ледавікі раставалі, ачышчаючы штораз большыя абшары ў кірунку паўночным і штораз больш навадняючы краі, ад чаго паўставала шмат вазёраў і рэкаў. Паверхня-ж Беларусі, зарастаючы лясамі, набывала штораз больш падобнага выгляду да сяньняшняга. Пачыналі расьці хвоі, бярозы, елкі, дубы, вязы, ліпы ды іншыя. Зьіначыўся і жывёльны сьвет. Загінулі мамуты, насарогі, а затое зьявіліся ласі, алені, зубры, дзікія козы, дзікія сьвіньні, бабры, мядзьведзі, ваўкі, лісы, барсукі, куніцы, выдры ды іншыя. Зьявіліся таксама птушкі, а ў рэках і вазёрах — рыбы.

У меру таго як ачышчалася ад ледавіка паверхня Беларусі і клімат рабіўся больш спрыяльным для жыцьця, павялічвалася колькасьць насельнікаў ня толькі ў паўдзённых частках, але і ў паўночных. Аб тым, што жылі ў гэным часе на Беларусі людзі, сьведчаць выкапні з двух адкрытых іхных стаянак (паселішчаў). Адну стаянку адкрылі ў вёсцы Бердыж на рацэ Сож, а другую ў местачку Юравічы на Прыпяці. Пры раскопках на гэтых стаянках была знойдзена пад наносам пяскоў, да 5—6 мэтраў угрубкі, вялізарная колькасць касьцей, пераважна мамутаў (у Бердыжы блізу 45—50 жывёлінаў; у Юравічах каля 12), а таксама мядзьведзя, ваўка, першабытнага быка, дзікага каня ды іншых. На стаянцы каля Бердыжа людзі жылі прыблізна 30—25 тысячаў год таму, а на стаянцы ў Юравічах каля 20 тысячаў год таму, гэта значыць яшчэ тады, калі паўночная частка Беларусі, а таксама і паўночная частка палавіны Эўропы была занята ледавіком. Паўдзённая-ж частка Беларусі падобная была да цяперашніх тундраў, з мізэрнай расьліннасьцяй і халодным кліматам. Выкапні гэтыя паходзяць з эпохі палеаліту. Пасьляледавіковая пара і эпоха нэаліту прыпадае больш-менш на пэрыяд між 7.000 і 2.500 год назад. Калі 2.500 год назад на Беларусі пачалі ўжо зьяўляцца з Скандынавіі і паўдня прылады з медзі і бронзы, тады пачыналася новая эпоха, званая мэталічнай.

У часы нэаліту разьвівалася ўжо прадзеньне з вітых канопляў, пляценьне з кары (Лыка) і вецьця, а таксама тканьне грубых тканінаў, з якіх пачалі шыць адзежу заміж ранейшых адзежынаў з зьвярыных шкур. На раскопаных стаянках гэтага часу сустракаюцца рэшткі грубога глінянага судзьдзя, лепленага рукамі. Рабілі ўжо тады людзі чаўны, прывучалі да сябе дзікую жывёліну, а займаліся пераважна паляваньнем і рыбацтвам. Дзеля гэтага пасяляліся пераважна каля рэкаў у шалашох з жэрдак, пакрытых карой, ці скурай. Такіх паселішчаў з эпохі нэаліту адкрыта на Беларусі каля 800 пры рэках Сожы, Проні, Бяседзі, Іпуці, Дняпры, Прыпяці, Гарыні, Бярэзіне, Друці, Нёмне, Бугу. У іх знойдзена шмат розных каменных прадметаў, як сякераў ды іншых, а таксама і мядзяныя прадметы: кліны, долаты, мядзяныя сярпы, наканцоўнікі дзідаў.

Пазьней старадаўныя жыхары Беларусі пачалі займацца земляробствам і жывёлагадоўляй. Яны сеялі ячмень, проса і другія збажыны. У сувязі з земляробствам рабілі земляробскія прылады — матыкі, сохі, бароны. Больш-менш 1.500 год назад жыхары нашага краю, як сьцьверджана пры дасьледчых раскопках, умелі ўжо з балотных зялезных рудаў выплаўліваць зялеза і рабіць з яго зялезныя прылады. Зялеза выдабывалася з руды пры помачы маленькіх гліняных печак. У іх распальваўся вугаль, а на слой вугальлю насыпалі слой руды, пасьля зноў клалі вугаль і пры дапамозе простата паддувала вугаль разгараўся, руда плавілася, а зялеза выцякала на прырыхтаванае ніжэй дно печы.

Гэтак пачынала разьвівацца жыцьцё на Беларусі.

(обратно)

ІІ Адкуль узяліся людзі на Беларусі. — Расавае іхнае паходжанне. — Арыйцы. — Славяне ды іхная прабацькаўшчына. - Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны. — Характарыстыка славянаў.

Адкуль узяліся людзі на беларускіх землях — навука не дае нам адказу. Мяркуючы, аднак, паводле расавага паходжаньня жыхарства, можна ўсё-ж дайсці да некаторых мэтных выснаваў. Насельнікамі беларускіх земляў у абсалютнай бальшыні зьяўляюцца беларусы, якія належаць да сямьі народаў славянскіх, арыйскага паходжаньня. За бацькаўшчыну арыйцаў адны вучоныя ўважаюць сучасную Пэрсію за Касьпійскім морам у паўдзённай Азіі, якая быццам наагул была месцам паходжання першага чалавека, а некаторыя вучоныя ізноў цьвердзяць, што бацькаўшчынай арыйцаў была Нямеччына. Нямецкі-ж вучоны Пошэ цьвердзіць, што бацькаўшчынай арыйцаў была Беларусь, галоўным чынам Меншчына і Піншчына. Калі-б так было, як кажа Пошэ, дык можна думаць, што арыйская раса вырадзілася з тых народаў, якія жылі ў нашым краі і ў суседніх у эпоху нэаліту.

Арыйцы спачатку былі адным суцэльным народам, але з часам між імі паўставалі ўсё большыя і большыя розьніцы і ўрэшце яны падзяліліся на шмат розных асобных арыйскіх народаў. Перадусім быў падзел на германцаў, кельтаў, італійцаў, грэкаў, славянаў, балтаў, пэрсаў, індусаў ды іншых. З германцаў з часам паўсталі сучасныя немцы, галяндцы, флямы, данцы, нарвэгі, швэды. Частка германцаў увайшла ў склад ангельскага народу, а іншыя зноў увайшлі ў склад цяперашніх італьянцаў і гішпанцаў. З кельтаў паўсталі брэтонцы, ірцы, шкоты, і частка іх увайшла ў склад народу францускага, а частка ў склад народу ангельскага. З балтаў паўсталі многія іншыя народы: летувіскі (жмудзінска -аўкштоцкі) і латыскі. З славянаў паўсталі: беларусы, украінцы, расейцы, палякі, чэхі, баўгары, сэрбы, харваты, славенцы ды іншыя.

Арыйцы, ці, як іх іначай завуць, індаэўрапэйцы, ад таго што жывуць яны галоўна ў Індыі і Эўропе, так расьсяліліся, што занялі блізу ўсю Эўропу і вялікую частку Азіі, а пасьля перабраліся ў Амэрыку, Аўстралію, Афрыку і на розныя абтокі, падпарадкоўваючы сабе народы іншых расаў і выяўляючы гэтым сваю дужэйшасьць, трывалейшасьць і здальнейшасьць. Трэба пры тым ведаць, што назоў арыйцы паходзіць ад санскрынкага слова «агуа», што значыць пан, валадар. У процілегласьць арыйцам, народы іншых рас называюцца ў Індыі «dasa» (нявольнікі, падданыя), або «апагуа» — не арыйцы, не валадары.

Славяне першапачатна занялі землі каля рэкаў Дняпра, Віслы, на Палесьсі і ля Карпатаў. У старадаўнасьці аб іх нічога ня ведама. Першыя-ж больш-менш дакладныя весткі аб славянах знаходзяцца ў рымскіх і грэцкіх летапісцаў з першых стагодзьдзяў нашае пары, у Плінія Старшага, Тацыта ды другіх. Яны славянаў называлі Вэнэдамі. Паводле словаў Тацыта, славяне тады будавалі сабе дамы, насілі шчыты і любілі хадзіць. Грэкі зацемілі, што ў славянаў ня было нявольніцтва. Галоўным заняткам славянаў было земляробства. Яны сеялі проса, ячмень, пшаніцу, жыта, авёс, лён, каноплі і розную гародніну. Апрача таго, славяне палявалі ў лясох, займаліся жывёлагадоўляй, рыбацтвам, бортніцтвам (пчолагадоўляй), хатнім промыслам і рамесьніцтвам (ткацтва, ганчарства ды інш.). Гаспадарка ўсходніх славянаў мела натуральны характар. Большую частку сваіх патрэбаў славяне здавольвалі сваймі сіламі. Гандаль толькі што пачынаўся ў форме мены тавараў. Собскасьць зямлі ня была яшчэ ведамай. Супольна вядучы гаспадарку, славяне жылі семьямі і цэлымі родамі, на чале якіх стаялі выбіраныя старшыні. Яны ня толькі кіравалі работы, але адначасна былі ваеннымі камандзёрамі родаў. Агульныя справы абмяркоўваліся і разьвязваліся на сходзе ўсіх родзічаў. За крыўду ці забойства родзіча ўвесь род перасьледаваў вінаватага і мсьціўся яму. Помста часта даводзіла да варожых сутычак між родамі. Для абаронных мэтаў будавалі славяне каля рэкаў на ўзвышшах умацаваныя пасёлкі — «гарады». Было і так, што колькі блізкіх, кроўных сабе сваім паходжаньнем родаў лучыліся і тварылі плямённы саюз, на чало якога выбіралі адмысловага правадыра і адначасна ваеннага кіраўніка. Такім чынам паўставалі плямёны. Калі правадыр племя думаў штось рабіць, радзіўся з родавымі старшынямі, або нават склікаў плямённыя гарадзкія сходы, званыя вечамі.

Славяне верылі, што душа чалавечая не сьмяротная. Калі чалавек паміраў, дык цела ягонае хавалі або палілі, найчасьцей з тымі прадметамі або жывёлаю, якую нябожчык любіў. Забівалі нават удоваў на дамавінах мужоў і разам з імі хавалі. У магілу клалі зброю, розныя ўборы ды іншыя прадметы. Пахавальны абрадак канчаўся пачэсткаю. Пры тым частку ежы пакідалі на дамавіне. Ад гэтага паўстаў пасьля звычай гэтак званых «дзядоў».

У кажнай незразумелай сіле прыроды славяне бачылі вышэйшую «Божую сілу». Так, быў «бог» грому і называўся «Пярун», «бога» сонца называлі «Ярыла», «Дажбог», «Купала», «бога» ветру — «Стрыбог» ды іншыя. Гэтым «багом» будаваліся нават сьвятыні, дзе ставілі малявяныя рэзьбы, перад якімі складалі ахвяры ў выглядзе забітай жывёлы, земляробскіх пладоў, а нават і ваеннапалонных. Пры гэтым былі выконваныя адмысловыя абрадкі, якімі кіравалі спэцыялістыя. Укладаныя былі таксама песьні, прыказкі і расказы, што сталіся пачаткам народнага творства.

Тагочасныя пісьменьнікі характарызуюць славянаў людзьмі рослымі, моцна збудаванымі, белага цела, з белым! валасамі. Славяне былі працавітымі, гасьціннымі і адначасна сварлівымі ў грамадзкіх справах.

(обратно)

ІІІ Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кірункі разыходу.— Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь.— Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі.

З прычыны свае сварлівасьці і з прычыны нястачы належнай арганізацыі ды націску іншых народаў звонку славяне пачалі разыходзіцца з тых земляў, што яны ўжо апанавалі, пайменна: з земляў, разьмешчаных між Дняпром, Віслай і Карпатамі. Адны славянскія плямёны ішлі на захад, другія — на паўдня, а іншыя — на ўсход. З тых плямёнаў, што пайшлі на захад, паўсталі народы: чэскі і польскі. З паўдзённых славянскіх плямёнаў паўсталі: Баўгары, Сэрбы, Харваты, Славенцы. З тых-жа славянскіх плямёнаў, што засталіся ў Палесьсі і на абшарах вышніх плыняў Дняпра, Волгі, Дзьвіны, Нёмна і Бугу, прыблізна каля VI ст. пачаў тварыцца наш народ.

Найвялікшым з гэных плямёнаў былі Крывічы, назоў якіх паўстаў ад словаў: крыві, кроў, кроўны, сваяк. Пасяліліся Крывічы направа ад вышняе плыні Дзьвіны, Дняпра і Волгі (у былых Смаленскай, Віцебскай, Пскоўскай і часткова Віленскай губэрнях). Крывічы праявілі вялікія арганізацыйныя і гандлёвыя здольнасьці, Яны ня толькі самі добра арганізаваліся, але нярэдка арганізавалі такжа іншыя суседнія плямёны, якія ўваходзілі ў склад нашага народу. Дзеля таго на тэрыторыі гэных плямёнаў, у мясцовасьцях, што гадзіліся на адміністрацыйныя пункты, зьяўляліся крывіцкія адміністратары і паўставалі крывіцкія калёніі. Аб гэтым цяпер сьведчаць местачкі і сёлы з назовамі «Крывічы» і пад. Гэтак, маем местачка Крывічы ў Вялейскім пав., Крэва і Крыўск у пав. Ашмянскім, сяло Крывічы ў пав. Лідзкім і г. д., нат на Палесьсі ёсьць назовы старога Крывіцкага паходжаньня. Стары замак, званы Крывым горадам, у Вільні быў таксама пастаўлены Крывічамі. «Крьівы» значыць тут «крывіцкі». Ад IX ст. Крывічы палітычна дзяліліся на Полацкіх, Смаленскіх і Пскоўскіх. Дзеля вялікай дзейнасці племені Крывічоў імя іхнае памалу пашыралася на іншыя нашыя плямёны і ўвесь наш народ называлі Крывіцкім, Крывічамі, а край Крывіяй.

Пазьней называлі народ наш беларусы, а край Беларусь. Назоў гэты ў дачыненьні да нашага краю сустракаецца з XIV ст. у нямецкіх пісьменьнікаў як «Вайс Русэн» (Weiss Russen), а палаціне ў польскіх летапісах «Альба Русься» («Alba Russia»), што значыць «Белая Русь». Слова «белы», паводле думкі некаторых вучоных, азначае «незалежны», «свабодны»: «Белая Русь» — свабодная Русь, незалежная, непадбітая татарамі. Іншыя назоўнае слова «Белая» ставяць у залежнасьці ад вонкавага выгляду беларуса, ад белых валасоў, белае скуры і ад таго, што ў беларусаў найбольш пашыраны ў адзежы, у уборах белы колер. Слова «Русь» паходзіць быццам ад старанямецкага слова «Ротсман», што значыць «вясьляр», морскі чалавек. Ад гэтага слова паўстаў прыметнік Рост, Рос, Рус, Руотс, а гэтак называлі фіны скандынаўцаў і высяленцаў з Скандынавіі на ўсходняславянскія землі — Варагаў, якія гэтаксама называлі ад свайго прыметніка той край, дзе яны вандравалі. А вандравалі яны па ўсіх абшарах сучаснай Беларусі, Расеі і Украіны.

Апрача Крывіцкага племя ў склад нашага народу ўвайшлі: Дрыгвічы, Радзімічы, Вяцічы, Севяране і Дзераўляне.

Дрыгвічы аселі між Прыпяцьцю і Заходняй Дзьвіною і так называліся дзеля таго, што жылі сярод балот і дрыгвы. Радзімічы аселі пры рацэ Сож. Вяцічы жылі пры верхняй Ацэ, а Севяране займалі дарэчча Дзісны, Сулы і Сзйну. Назовы Радзімічы і Вяцічы быццам паўсталі ад імён першых аснавальнікаў гэтых плямён, што там пасяліліся. Назоў Севяранаў стварылі быццам паўдзённыя плямёны, ад якіх гэта племя пасялілася на поўнач, ці, інакш кажучы, на север. Дзераўляне жылі на поўдзень ад ракі Прыпяці і называліся гэтак дзеля таго, што жылі сярод лясоў, сярод дзераваў.

Пазьней у беларускі народ уліліся балцкія плямёны: Яцьвягі, што жылі між Нёманам і Бугам, і Голядзь — расьселяная на ўсходзе.

З гэтае прычыны, а таксама і дзеля таго, што раней жывучы беларускія плямёны лучыліся з плямёнамі балцкімі, а таксама і на іншых асновах, як прыкладам народнае арнамэнтыкі, вучоныя даводзяць, што расава беларусы паўсталі з зьліцьця часьці славянаў і балтаў. Характарызуючы беларуса, кажуць, што ён кемны, быстры, хутка арыентуецца, вельмі здольны да вышэйшых перажыванняў духовых, лёгка праймаецца абстрактнымі ідэямі, лёгка захапляецца паэзіяй і мастацтвам, ды наагул даволі пачуцьцёвы і не матэрыялісты. З другога боку, натура беларуса глыбокая, трывалкая, узьдзержлівая. Ён станаўкі, упорысты, вельмі адпорны на ўсякі націск, даволі скрыты і нялёгка праяўляецца. Беларус ня ўспыхвае і ня выбухае, нат ня борзда загараецца, але, угарэўшыся, гарыць доўга, гарыць унутры нават тады, калі знадворку здаецца згаслым. На вайне беларус спакойны і адважны.

Мова беларуская, хаця беларускі народ паўстаў з зьліцьця балцкіх і славянскіх плямёнаў, належыць да радзімы моваў славянскіх. Выдзялялася яна, падобна як і іншыя славянскія мовы, з праславянскае мовы не пазьней як у VI стагодзьдзі. Мова беларуская ёсьць зусім апрычонай, самастойнай і незалежнай мовай ад іншых славянскіх моваў, прыкладам расейскай, польскай, украінскай. Яна багатая, сьпеўная і прыгожая мова. Беларуская мова вельмі падаецца да паэзіі і песьні.

У той час, калі расьсяляліся славянскія народы, на захадзе Эўропы праяўляла вялікую актыўнасьць нямецкае племя Готаў. Готы заснавалі аж колькі гаспадарстваў: Остгоцкае ў Італіі, Франкскае — у межах цяперашняй Францыі, Англа-Саскае — у цяперашняй Ангельшчыне і пасьля Нямецкае. Беларусы з гэтым племем таксама саткнуліся, бо Готы шырака займаліся гандлем і праз Беларусь даяжджалі водным шляхам Дзьвіны і Волгі да Хазарскага і Баўгарскага гаспадарстваў, што былі ў паўдзённа-ўсходняй Эўропе. Гоцкія купцы ня толькі займаліся гандлем, але адначасна, дзе маглі, заваёўвалі сабе краі і засноўвалі дзяржавы. I яны нейкі час панавалі на Беларусі, але пасьля з няведамых прычынаў зьніклі. Для абмену таварам з Хазарскім і Баўгарскім гаспадарствамі прыяжджалі на Беларусь у VIII— IX ст. з Скандынавіі Варагі ці, як іх звалі, Нарманы, або Русы.

(обратно)

IV Дзяржаўна-палітычная арганізацыя беларускага народу.— Утварэньне беларускіх княстваў.— Галоўныя цэнтры: Полацк, Смаленск, Тураў, Чарнігаў.— Дзяржаўны лад: князь, дружына, веча.— Грамадзкі лад: земскія баяры, гараджане, сяляне, рабы.— Сямья, заняткі, вырабы.— Прадметы ўвозу і вывазу.— Гандлёвыя сувязі з арабамі, баўгарамі, грэкамі, хазарамі і варагамі.— Гандлёвыя шляхі.— Вялікі шлях з «Вараг у .Грэкі».— Дзяржава Рурыкавічаў.

Варагі, якія былі паўночнымі суседзямі славян, падобна як і готы займаліся ня толькі гандлем, але і заваёўваньнем славянскіх краін і засноўваньнем дзяржаваў. Заваяваўшы якую-небудзь краіну, яны прымушалі яе плаціць ім дань.

Паўдзённа-ўсходнія землі Эўропы на зьмену займалі розныя вандроўныя народы: спачатку кімэрыйцы, скіфы, сарматы, а пазьней аляны, готы, гуны, баўгары, авары, торскія плямёны, хазары. У канцы X ст. узьбярэжжам Азоўскага мора і Крымскім паўвостравам валодалі Хазары, якія нападалі на беларускія паўдзённыя плямёны севяран, вяцічаў і нават радзімічаў, ды прымушалі іх плаціць ім дань.

Але адначасна хазары ўсё-ж адыгралі для славянскіх народаў і дадатнюю ролю, бо яны стрымлівалі націск азіяцкіх народаў і давалі магчымасьць славянскім каляністам калянізаваць узьбярэжжа Чорнага і Азоўскага мора. Так, прыкладам, на Таманскім паўвостраве паўстала славянская калёнія Тмутаракань. Калі хазарскае гаспадарства заняпадала, на яго месца ўваходзілі печанегі — азіяцкі народ, а пасьля камскія баўгары, якія некаторы час шырока разгортвалі свае валоданьні ў паўдзённа-ўсходняй Эўропе, аж пакуль не стварыўся Кіеўскі цэнтр і паступова ня выціснуў іх адтуль.

Вось-жа націск варагаў і хазараў прычыніўся да таго, што розныя славянскія плямёны пачалі аб'ядноўвацца, каб бараніцца ад іх, і на прынцыпе супольнае абароны і добрага суседзтва паўставалі палітычныя і эканамічныя цэнтры. Найбольш дужыя цэнтры паўсталі на зямлі крывічоў. Імі былі: Полацк, Смаленск і Пскоў, пры чым першыя два абыймалі часткава радзімічаў і дрыгвічоў. На зямлі дрыгвічоў паўсталі Турава-Пінскі і Гарадзенскі цэнтры. На тэрыторыі севяранаў паўсталі Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі цэнтры, абняўшыя вяцічаў і часткава радзімічаў.

Полацкі цэнтр ахопліваў значную тэрыторыю, раскінутую ў вадазборы верхняй, сярэдняй і заходняй Дзьвіны і часткава ў вадазборы Дняпра. На гэтай тэрыторыі вырасьлі буйныя гарадзкія асяродкі: Полацк, Віцебск, Менск, Лукомль, Заслаўе, Друцк, Капыль, Барысаў, Гарадзец ды інш. Тэрыторыя Смаленскага цэнтру была раскінута на верхавінах Волгі, Заходняй Дзьвіны і Дняпра. Апрача Смаленску, крыху пазьней, узьніклі там гарады: Дарагабуж, Тарапец, Мажайск, Клін, Вязьма. Турава-Пінская краіна займала Прыпяць з яе правымі і левымі прытокамі. Апрача Турава, з цягам часу, зьявіліся там гарады: Пінск, Мазыр, Слуцк, Рэчыца, Рагачоў ды другія.

Цэнтры гэныя праявіліся ў форме княстваў. На чале княства стаяў князь, які адначасна быў камандзірам сталага войска, званага княскай дружынай, у склад якое ўваходзілі ахвотнікі да ваеннае службы і чужапляменныя нанятыя аддзелы. Апрача таго, на выпадак патрэбы да службы ў княскай дружыне заклікалася здольнае да нашэньня зброі жыхарства. Галоўную, аднак, уладу у княсьцьве мела веча, ці, інакш кажучы, народныя сходы. Да ўдзелу ў вечах мела права ўсё вольнае жыхарства княства. Вечавыя сходы адбываліся ў гарадох тады, калі была патрэба. Веча выбірала князя, даручала яму кіраўніцтва ваеннымі справамі, судом, вызначала ўраднікаў, наладжвала сувязь з іншымі гаспадарствамі. Выдаткі князя пакрываліся агульным зборам, аплатамі судовымі і гандлёвымі, ваеннай здабычай, канфіскацыяй маёмасьці злачынцаў, данінай з чужых плямёнаў і прыбыткамі з прыватнай гаспадаркі князя.

Жыхарства пачынала дзяліцца на катэгорыі: баяраў, гараджанаў, сялянаў і нявольнікаў-рабоў.

Да вышэйшай катэгорыі прыналежалі людзі, блізкія да князя, яго дружына. Яна падзялялася на старэйшую і малодшую. Старэйшую дружыну князя складалі княжыя мужы і баяры. Малодшыя дружыньнікі зваліся «отракамі», «грыдзямі». Дружына служыла князю і была зьвязана толькі з ім. Старэйшыя дружыньнікі — баяры — былі дарадцамі князя. Яны атрымлівалі ад князя вялікія зямельныя абшары. Малодшыя дружыньнікі жылі пры княжым двары і звычайна выконвалі розныя дробныя даручэньні. Абавязкам дружыны было бараніць край.

Да сярэдняй катэгорыі вольнага жыхарства адносіліся госьці і гандляры. Займацца -ж гандлем меў права кажны вольны чалавек.

Вольнае-ж жыхарства ніжэйшай катэгорыі складалася з сялянства і дробных гарадзкіх рамесьнікаў і гандляроў-гараджанаў. Што датычыцца да напаўвольнага жыхарства, дык яно складалася з гэтак званых «закупаў». «Закупам» зваўся вольны чалавек, які зрабіў пазыку і прымушаны быў з гэтай прычыны жыць на двары свайго крэдытора, аж да выплаты гэтае пазыкі. Калі ўтвораныя абавязальныя дачыненьні канчаліся, канчаўся і стан гэтага закупніцтва. Урэшце, да нявольнага жыхарства належалі нявольнікі, што паходзілі з ваеннапалонных або пакараных сялян. Спачатку нявольнікі выконвалі розныя хатнія працы, а ў пару разьвіцьця земляробства яны складалі рабочую сілу земляўласьнікаў.

У разьвіцьці краю асабліва вялікае значэньне меў гандаль. Адбываўся ён ня толькі між мясцовым жыхарствам, але таксама і з далёкімі замежнымі гаспадарствамі. I так гандаль ішоў з арабамі, баўгарамі, грэкамі, хазарамі і варагамі. Беларусы прадавалі: хутры, хмель, мёд, воск; а куплялі: соль, медзь, волава І сукно. Для разьвіцьця гандлю на Беларусі асабліва спрыялі водныя камунікацыйныя шляхі, якімі былі рэкі: Дзьвіна, Нёман, Дняпро, Ловаць. Найбольш важным шляхам быў гэтак званы вялікі шлях «з Вараг у Грэкі». Шлях гэты пачынаўся ў Скандынавіі, а канчаўся ў Царградзе — сталіцы Бізантыйскай імпэрыі, цяперашнім Канстантынопалі. Шлях «з Вараг у Грэкі» ішоў праз Балтыцкае мора, Фінскую затоку, раку Няву, возера Ладагу, раку Волхаў, каля Ноўгараду, праз возера Ільмень, рэчкаю Ловацяй; адсюль праз сухазем'е волакам (гэта значыць, усе тавары валакліся, перацягваліся па зямлі) да недалёкай ракі Дзьвіны і праз яе Дняпром каля Кіева да Чорнага мора ды ўздоўж заходніх ягоных берагоў да Царграду. Гэтым шляхам езьдзілі пераважна з сваімі таварамі варагі. Іншы раз яны езьдзілі з Скандынавіі ў Чорнае мора Дняпром і Заходняй Дзьвіною каля Полацку.

Варагі займаліся, як было ўжо сказана, ня толькі гандлем, але і палітыкай. Яны стараліся падпарадкаваць сабе ўсе славянскія плямёны, і ім часамі гэта ўдавалася, хоць славяне ад іх бараніліся. Але там, дзе варагам і ўдавалася ўтрымацца, дык яны хутка гублялі сваё аблічча і дэнацыяналізаваліся, вынарадаўляліся, забывалі сваю мову і губляліся ў славянскім моры. Так, прыкладам, загубіў сваё аблічча слаўны вараскі род князёў Рурыкавічаў.

Князь Рурык завалодаў Ноўгарадам, а пасьля і іншымі славянскімі гарадамі. Рурык княжыў пад канец IX ст. Пасьля яго ў 879 г., як падае летапіс, у Ноўгарадзкім княсьцьве валадарыў Алег. Ён, быццам, сабраўшывойска, пайшоў шляхам «з Вараг у Грэкі» і па дарозе завалодаў горадам Крывічоў Смаленскам, горадам Севяран Любечам, дзе пасадзіў сваіх кіраўнікоў, заняў Кіеў і, умацаваўшыся, пашырыў сваё валадарства аж да Чорнага мора, Растова і Карпатаў. Ня меў, быццам, толькі пад сваёй уладай Алег беларускага племя Дрыгвічоў, якое жыло на захад ад Дняпра.

(обратно)

V Ноўгарад і Кіеў як два галоўныя цэнтры дзяржавы Рурыкавічаў.— Полацк — беларускі цэнтр.— Задзіночваньне беларускіх земляў.— Рагвалод і Рагнеда.— Змаганьне Рурыкавічаў з Полацкам.— Прычыны змаганьня.— Прыймо хрысьціянства.— Ізяслаў і Брачыслаў.

Дзяржава Рурыкавічаў была вялікая і магутная. Як Рурык, так і ягоныя наступнікі Алег і Ігар мелі вялікія апэтыты на багацьце і вялі частыя войны. Алег не задаволіўся тым, што падпарадкаваў сабе ўсіх усходніх славянаў, але ваяваў з Бізантыйскай імпэрыяй і нават у 907 годзе дайшоў да Царграду і прымусіў грэкаў плаціць яму даніну. Але дарма, што дзяржава Рурыкавічаў была магутнаю, яна распалася. Прычынай гэтага распаду была сварка між сынамі кіеўскага князя Сьвятаслава — Уладзімірам, які княжыў у Ноўгарадзе, і Яраполкам, які княжыў у Кіеве.

Кіеў і Ноўгарад былі галоўнымі цэнтрамі дзяржавы Рурыкавічаў і пачалі змагацца між сабою дзеля таго, што Уладзімір хацеў адабраць дзяржаву ў свайго брата.

У гэным часе ў XI стагодзьдзі на ўсходзе Эўропы разьвіваўся яшчэ адзін палітычны цэнтр — у Полацку. Гэта быў цэнтр беларускі. Княжыў там, як падае летапіс, Рагвалод. Ён ня быў першым полацкім князем, бо Полаччына мела сваіх князеў яшчэ перад вараскім надыходам, толькі, на жаль, іменьняў іхных летапіс не падае. Межы Полацкага княства сягалі на поўначы пад Ноўгарад, на ўсходзе пад Смаленск, на паўдні даходзілі пад Кіеў, а на захадзе да паселішчаў яцьвягаў, аўкштотцаў і жмудзінаў (сучасных летувісаў). Полацкае княства разьвівала свае ўплывы на княствы Смаленскае, Чарнігаўскае і Турава-Пінскае, дзе княжыў князь Тур, падпарадкаваны Рагвалоду. Такім чынам адбывалася задзіночваньне беларускіх земляў. Але вось да Рагвалодавае дачкі Рагнеды пачалі сватацца князі — Яраполк і Уладзімір. Рагвалод дакляраваў тады выдаць замуж Рагнеду кіеўскаму князю — Яраполку. Гэта яшчэ больш узбурыла Уладзіміра супроць Яраполка, і ён, паводле летапісу, у 980 годзе пайшоў вайной ня толькі супроць Яраполка, але і Полаччыны, хочучы такім спосабам задаволіць свае асабістыя і дынастычныя імкненьні ды адначасна зьдзейсьніць эканамічныя пляны, бо, падпарадкаваўшы Полаччыну і Кіеў, Уладзімір здабываў пад сваю ўладу слаўны камунікацыйны гандлёвы шлях «з Вараг у Грэкі". У вайне гэтай Уладзіміру ўдалося перамагчы Рагвалода, заняць Полацк і Рагнеду зрабіць сваёй жонкай, а таксама разьбіць Яраполка і падпарадкаваць сабе Кіеў і Турава-Пінскае княства, і нават яцьвягаў.

Княжыў Уладзімір у Кіеве ад 980 году да 1015. У 988 годзе Уладзімір прыняў хрысьціянства і пашыраў яго на ўсіх заваёваных землях. Маючы 12 сыноў, па-дзяліў сваё валадарства між імі, і ў Полацк, яшчэ пры жыцьці сваім, пасадзіў свайго сына Ізяслава, народжанага Рагнедай, а ў Тураў — Сьвятаполка. Разам з сынам Ізяславам з Кіева выехала ў Полацкае княства Рагнеда, якая асялілася ў мясцовасьці, названай на чэсьць яе сына Ізяслаўем (цяперашняе Заслаўе каля Менску). Тут яна прыняла хрысьціянскую веру і, пайшоўшы ў манастыр, зьмяніла сваё імя на Анастасія. Памёрла Рагнеда ў 1000 годзе.

Па сьмерці Уладзіміра між ягонымі сынамі паўстала змаганьне за Кіеўскі пасад. Спачатку захапіў яго тураўскі князь Сьвятаполк і перабіў пры гэтым сваіх братоў: Барыса, Глеба і Сьвятаслава. За сьмерць братоў памсьціўся Яраслаў, празваны Мудрым, які кіраваў Ноўгарадзкім княствам. Ён разьбіў у 1019 годзе Сьвятаполка і заняў кіеўскі пасад. Полацкае княства пад кіраўніцтвам Ізяслава і ягонага сына Брачыслава, які княжыў ад 1003 да 1044 году, захавала сваю самастойнасьць і нават пашырала свае ўплывы на Ноўгарад. Калі-ж гэтага не ўдавалася зрабіць мірным спосабам, дык у 1021 годзе Брачыслаў пачаў вайну супроць кіеўскага князя Яраслава і падпарадкаванага яму Ноўгараду. Захапіўшы Ноўгарад, Брачыслаў узяў вялікія багацьці і шмат палонных, аднак выйграць і ўтрымаць даўжэй Ноўгарад Брачыславу не ўдалося, бо сілы Яраслававы былі большыя і Брачыслаў мусіў з ім пагадзіцца, абмяжоўваючы сваю ўладу Полацкім княствам.

(обратно)

VI Усяслаў Полацкі і ягоиая дзейнасьць.— Далейшае змаганьне з Кіевам.— Усяславічы.— Высылка полацкіх князёў у Грэцыю.— Выезд некаторых князёў у Летуву і ў беларускія заходнія землі.

Пасьля Брачыслава, ад 1044 да 1101 году, княжыў у Полацку ягоны сын Усяслаў, празваны Чарадзеем. Ягоныя адміністрацыйныя і ваенныя здольнасьці апісаны ў слаўным літаратурным творы «Слова аб палку Ігаравым». Князь Усяслаў, гаворыцца ў «Слове аб палку Ігаравым», людзьмі кіраваў, князём гарады парадкаваў. Спачатку супольна з кіеўскімі князямі Яраславічамі ён ваяваў супроць вандроўных бандаў, званых полаўцамі, а ў 1065 годзе ўзяў Пскоў, але быў адбіты. У наступным 1066 годзе яму ўдалося заняць Ноўгарад, дзе ўзяў многа палонных і рознага багацьця. Супроць гэтага выступілі кіеўскія князі — Ізяслаў, Сьвятаслаў і Усевалад, якія напалі на Беларусь і ў 1067 г. занялі Менск, дзе пры рацэ Нямізе адбыліся нязвычайна заўзятыя змаганьні, аб якіх «Слова аб палку Ігаравым» кажа гэтак: «На Нямізе сьцелюць галовы, як снапы малоцяць цапамі сталёвымі, на таку жыцьцё кладуць, веюць душу ад цела. Крывавыя Нямізіны берагі ня збожжам былі пасеяны — пасеяны былі касьцьмі». Ня гледзячы на вялікі адпор Усяслава, перамога была ўсё-ж на баку кіяўлян.

Перамогшы Усяслава на рацэ Нямізе, кіеўскі князь Ізяслаў запрасіў яго да сябе на мірныя перамовы і падступным спосабам схапіў яго ў палон ды пасадзіў у вастрог («поруб» — падвал) у Кіеве. Але ў 1068 г. кіяўляне збунтаваліся супроць свайго князя Ізяслава і прагналі яго. Новым-жа кіеўскім князем абвесьцілі яны вызваленага з вастрогу ў часе бунту Усяслава Чарадзея. Аднак Усяслаў хутка пакінуў Кіеў, бо тужыў па родным краі, які любіў больш за ўсё. Будучы вялікім патрыётам, ён выехаў на Беларусь, а сьледам за ім пагнаўся прагнаны з Клева Ізяслаў, які пры дапамозе польскага караля Баляслава варочаўся на свой пасад. Змаганьне Усяслава Чарадзея з Ізяславам і ягоным наступнікам Манамахам трывала аж да 1083 году. Пры тым кіяўлянам удавалася захопліваць ня толькі Менск, але і Полацк, якія яны жорстка нішчылі. Усяслаў падобным спосабам адплачваўся кіяўлянам і нішчыў іхныя гарады. Аднак Усяслаў утрымаў Полацкае Беларускае Княства незалежным і аб'яднаў вакол яго ўдзельныя княствы: Слуцкае, Віцебскае, Аршанскае, Мсьціслаўскае, Лукомльскае, Друцкае. Пад сваім валадарствам меў Усяслаў таксама вялікую частку Прыбалтыкі. Наогул за часоў разумнага і спрытнага князя Усяслава Чарадзея Полацкае княства было моцным і слаўным.

Час княжэньня ў Полацку Усяслава Чарадзея, як згодна прызнаюць усе гісторыкі,— гэта вельмі выдатная эпоха ня толькі ў гісторыі Полацку, але і ўсяе гісторыі Беларусі. Магутнасьць Полацкай зямлі дасягнула тады вялікага значэньня. Эпоха Усяслава — гэта гераічны пэрыяд у гісторыі Беларусі. Пасьля сьмерці Усяслава (1101) пачаўся часовы палітычны заняпад Полацку.

Усяслаў пакінуў па сабе сем сыноў: Рагвалода, Рамана, Барыса, Глеба, Давіда, Расьціслава і Сьвятаслава. Між імі хутка паўсталі спрэчкі, у якія ўмяшаліся кіеўскія князі Яраславічы. I ў 1129 годзе Яраславічы занялі Полацк, зьняволілі некаторых сыноў Усяслава (Давіда, Расьціслава, Сьвятаслава) і вывезьлі іх у Грэцыю. Яраславічы пасадзілі на княжы пасад у Полацку Ізяслава Мсьціславіча, але ён ня доўга там быў, бо народ у 1132 г. проці яго збунтаваўся і прымусіў пакінуць Полацк.

Незадоўга Кдеў, а таксама Ноўгарад пачалі аканчальна занепадаць. Палачане на месца Ізяслава паклікалі аднаго з Усяслававых унукаў — Васілька Рагвалодавіча. Вярнуліся таксама ў Полацк зьняволеныя кіяўлянамі сыны Усяслава, і яны ды іхныя патомкі княжылі ў Полаччыне да паловы XII ст., падзяліўшы княства на ўдзелы, г. зн. меншыя княствы: Віцебскае, Менскае, Ізяслаўскае, Друцкае, Клецкае. Паўстала таксама княства Гарадзенскае і іншыя. Княствы гэтыя ўсё-ж трымаліся адзінства.

Ранейшыя нелады між князямі вельмі ўзмоцнілі вечы, і яны часта зьмянялі князёў. Так, прыкладам, у 1151 годзе веча выслала князя Рагвалода ў Менск, а на Полацкі пасад пасадзіла Расьціслава Мсьціславіча. Пасьля вярнула Рагвалода зноў у Полацк, а ў 1162 годзе выбрала за князя Усяслава Васількавіча, які княжыў да 1180 году і адзначыўся вялікім розумам і справядлівасьцяй.

Усе вышэйапісаныя падзеі, як вайна з Кіевам, вываз некаторых беларускіх князёў у Грэцыю, нутраныя нелады між князямі ды ўзмацненьне веча, прычыніліся да таго, што некаторыя беларускія князі выяжджалі на Жмудзь (сучасную Летуву) у Прыбалтыку і ў заходнія беларускія землі. Князі-эмігранты, меўшыя культуру, пашыралі свае беларускія ўплывы на захадзе, сярод жмудзінаў і ліваў (сучасных латышоў) каля ўзьбярэжжа Балтыцкага мора.Так, прыкладам, у 1102 годзе князь Барыс Полацкі, а ў 1112 г. Яраслаў Валожскі падпарадкоўвалі сабе часткі летувіскай ці, як агульна гавораць, літоўскай тэрыторыі. На зямлі латышоў полацкія князі пабудавалі крэпасьці Кукойнос і Гэрсіку. У канцы-ж XII ст. сучасныя лацьвійскія землі залежалі ад полацкага князя Уладзіміра.

Адзін з полацкіх беларускіх князёў з роду Усяслава Чарадзея, князь Расьціслаў, як падае летапіс, у 1128 годзе выбраны быў за гаспадара гораду Вільні.

(обратно)

VII Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора.

Пашырэньне ўплываў Полаччыны прыцягвала да Полацку смаленскіх беларускіх князёў, тым больш што праз Полаччыну Смаленск меў гандлёвы шлях да Балтыцкага мора. За Смаленскам зьбліжалася да Полаччыны і Чарнігаўска-Северскае княства, якое вызвалялася ад Кіева і Растова-Суздальскага княства. Да Полаччыны хінулася і Турава-Пінскае княства.

Княства гэтае яшчэ за часоў Рагвалада мела лучнасьць з Полацкам. Пазьней доўгі час было залежнае ад Клева, супроць якога Тураў часта бунтаваўся, аж пакуль у 1162 годзе пад кіраўніцтвам князя Юрага Туроўскага аканчальна вызвалілася і сталася незалежным княствам.

Смаленск, будучы ў складзе дзяржавы Рурыкавічаў, хутка выдзяліўся як асобнае княства і ў меру таго, як галоўныя цэнтры дзяржавы Рурыкавічаў — Кіеў і Ноўгарад — слабелі, ён узмацоўваўся. Да ўзмацаваньня Смаленску асабліва прычыніўся Смаленскі князь Расьціслаў Мсьціслававіч, сын кіеўскага князя Мсьціслава Уладзіміравіча Манамаха. У Смаленску княжыў ён ад 1127 да 1159 году і меў уплывы на Кіеў і Полацк. Ад 1159 году да 1168 году Расьціслаў займаў нават Кіеўскі пасад, а на свае месца ў Смаленск пасадзіў аднаго з сваіх трох сыноў — Рамана (1160—1174). Па сьмерці Расьціслава кіеўскі пасад захапіў Мсьціслаў Ізяславіч, а пазьней князь Сьвятаслаў Усеваладавіч Чарнігаўскі, які, між іншага, перабіў уплывы Смаленска ў Полацку, навязваючы з Полацкам блізкія сувязі. Сыны Расьціслава Раман, Рурык і Давід вялі барацьбу і з Мсьціславам і з Сьвятаславам Усеваладавічам. Ім удавалася некаторы час здабываць перамогу і займаць кіеўскі пасад. Калі Раман займаў кіеўскі пасад, а на сваім месцы ў Смаленску пакінуў сына Яраполка, дык смаленцы чамусьці прагналі яго і запрасілі да сябе Мсьціслава Ізяславіча. Раман прымушаны быў вярнуцца ў Смаленск і тут праводзіў вялікую культурную і асьветную працу аж да свае сьмерці ў 1180 годзе. Пазьней Смаленскія князі Мсьціслаў Раманавіч (1197—1214), Усевалад Рурыкавіч (1214—1219) ды, урэшце, Мсьціслаў Давідавіч (1219—1230) так узмоцнілі Смаленскае княства, што яно вярнула ізноў сабе павагу і сілу і не раз бараніла Полацкае княства, а таксама Ноўгарад і Пскоў ад чужацкіх нападаў. У 1229 годзе дайшло нават да таго, што на Полацкі пасад быў пасаджаны Смаленскі князь Сьвятаслаў Мсьціславіч. У сувязі з тым што на ўсходзе панавалі розныя вандроўныя банды, гандаль Полацку і Смаленску, а таксама бліжэйшыя кантакты з Цараградам зрываліся. Затое большая ўвага была скіравана на захад і на Балтыцкае мора, тым больш што крывічы, раней гандлюючы, езьдзілі ўжо ня толькі сваімі рэкамі, але і ўзьбярэжжам Балтыцкага мора ды на (востраў) Готлянд, дзе быў асяродак гандлю захаду з усходам.

Готлянд называлі іначай «вокам Усходняга мора». Ляжыць ён сярод Балтыцкага мора між Швэдзіяй і Лацьвійскім узьбярэжжам і там яшчэ ў VIII стагодзьдзі быў заснаваны горад Вісьбы. Туды пераважна прывозіліся тавары з крывіцкіх земляў, з гарадоў: Полацку, Смаленску, Віцебску, Ноўгараду. На Готлянд прыяжджалі нямецкія купцы, якія везьлі Балтыцкім морам беларускія — крывіцкія тавары далей на захад. ]

Гэтыя купцы пасьля пастанавілі навязаць беспасярэдня дачыненьні з народамі, жыўшымі на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора. Таму выправілі яны туды прыблізна каля 1143 году карабель. У часе буры карабель прыплыў у Рыскую затоку і трапіў у вусьце Дзьвіны. Купцы прайшлі тады 6 міляў ад мора ў глыб краю і пабудавалі на тары местачка для торгу, названае Ікскулем. Незадоўга, у 1201 годзе, на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора немцы заснавалі для гандлю другі горад, які назвалі Рыгай. Разам з нямецкімі купцамі пачалі прыяжджаць у Рыгу місыянеры хрысьціянства. Яны, атрымаўшы дазвол ад Полацкага беларускага князя Уладзіміра, якому было падпарадкаванае Лівонскае жыхарства, пачалі праводзіць сярод яго сваю місыю і ў канцы поўнасьцю заваявалі гэтае жыхарства.Ад гэнага часу, г. зн. ад пачатку XIII стагодзьдзя, маем ужо адмысловыя ўмовы беларуска-нямецкія. на аснове якіх адбываўся між беларусамі і немцамі гандаль. Умовы такія падпісвалі з беларускага боку гарады: Полацк, Смаленск, Віцебск, Менск, а з нямецкага боку— Данцыг, Брэмэн, Любэк, Мюнстэр, Готлянд, Рыга, "Кенігсбэрг і інш. Умовы гэныя давалі права свабоднага бязмытнага прывозу тавараў немцам у Беларусь, а беларусам — у Нямеччыну, ці краі, падпарадкаваныя ёй, а таксама рэгулявалі плату, суд, вагі, справу перагрузкаў, падаткаў, правіненьняў і г. д.

Першая ўмова Полацку з немцамі, па якой застаўся у гісторыі сьлед, была падпісаная ў 1200 годзе. Другая ўмова была падпісаная ў 1210 годзе. Падпісваў яе ад імя Полацку, Віцебску і Смаленску вышэйшы купец Людольф з Смаленску, які атрымаў на гэта ўпаўнаважаньне ад князя Мсьціслава Раманавіча, што княжыў у Смаленску ад 1197 да 1214 году. Наступныя ўмовы былі падпісаныя з немцам! ў 1214 годзе і ў 1223 годзе. Найбольш важная ўмова з немцамі была падпісаная ў 1229 годзе, ад імя Смаленскага князя Мсьціслава Давідавіча, княжыўшага ў Смаленску ад 1219 да 1230 году. Яна пашыралася на Віцебск, Смаленск і Полацк. У гэтай умове, між іншым, сказана, што госьці павінны карыстацца апекай «як браты». Шляхі камунікацыйныя павінны быць чыстыя, правознага мыта немцы па дарозе ў Смаленск ні смаленцы, якія езьдзілі ў Нямеччыну, не павінны плаціць.

Пасьля ўмовы былі зьменяныя. Уводзіліся некаторыя абмежаваньні. Так, прыкладам, у канцы XIV стагодзьдзя Полацк І Рыга стараліся ўтварыць сабе штэмпельнае права, што дазваляе прыежджым купцом прадаваць тавар толькі ў сьценах гэтых гарадоў, ня вывозячы яго далей. Былі таксама забаронены таргі між гасьцьмі, г. зн. між прыежджымі нямецкімі купцамі і купцамі маскоўскімі ў Полацку. Тавары павінны былі ісьці праз рукі мясцовых жыхароў, бо іначай гэтыя жыхары ня мелі-б ніякай карысьці.

Калі-ж заходзіла канечнасьць беспасярэдняга кантакту і гандлю немцаў з маскоўцамі, дык пры гэтым павінен быў быць беларус, і толькі тады мог адбывацца гандаль.

Апрача таго, быў абмежаваны гандаль раздробны прыежджых купцоў. Так, прыкладам, сукно можна было прадаваць толькі цэлымі штукамі, соль — мяшкамі, сякеры і нажы — тузінамі, віно, піва і іншае пітво — бочкамі, зялеза, волава, медзь і мосяж — цэнтнарамі, мушкатовы квет і мушкатовыя гарэхі, цытворны корань, гвазьдзікі, шафран ды іншыя пернасьці — фунтамі Гэтаксама купляць тавары дазволена толькі ў большай колькасьці: воск па 20 фунтаў, кажухі па 40 штук, вавёркі, гарнастаі, тхары, норкі па 250 шт., пагаш і дзёгаць — цэлымі тонамі. Такім парадкам было разьмежаваньне між гандлярамі краёвымі і замежнымі гуртавікамі. Гандаль, як бачым, у Беларусі ў сівой мінуласьці стаўлены быў адразу на здаровы шлях як у сэнсе гаспадарчым, так і палітычным. Гандлёвыя-ж умовы не звычайна цікавыя, далёкабачныя і, ня гледзячы на тое што яны пісаліся больш як 800 год назад, выглядаюць па сучаснаму.

(обратно)

VIII Культура і асьвета.— Значэньне хрысьціянства.— Усходні абрад.— Пісьменнасьць. Мова.— Прадслава (Эўфрасіня) Полацкая.— Клімант Смаляціч.— Кірыла Тураўскі.— Помнікі старадаўнай пісьменнасьці.

Гандлёвыя сувязі Беларусі з Бізантыяй, а таксама з Скандынавіяй і Нямеччынай вельмі моцна прычыніліся да разьвіцьця культуры і асьветы. Бо купцы, прыяжджаючы на Беларусь, прывозілі ня толькі свае тавары, але і весткі аб тым, як жывуць, чым займаюцца, што робяць людзі ў іншых краёх Бізантыйскіх і Заходня-Эўрапейскіх, дзе культура была больш разьвітай, чымся на ўсходзе Эўропы. Найбольш, аднак, прычынілася да разьвіцьця культуры хрысьціянства, якое на Беларусь прыйшло ў X стагодзьдзі з Бізантыі ва ўсходнім грэцкім абрадзе і прынесла з сабою пісьменства, кніжкі і асьвету. Праўда, кніжкі хрысьціянскія, рэлігійныя, былі пісаныя ў царкоўна-славянскай (старабаўгарскай) мове, але пасьля людзі, пазнаўшы пісьменнасьць, пачалі пісаць арыгінальнай народнай беларускай мовай. Асьвета насіла таксама вылучна царкоўны характар і, як усюды першапачатна, пашыралася праз манастыры, дзе манахі перапісвалі кнігі і вучылі пісьменнасьці іншых. Манастыры-ж пераважна будаваліся ў гарадох. Будавалі іх, а таксама і цэрквы, князі, што выпісвалі на Беларусь духоўных і манахаў з іншых краёў, абдараючы іх вялікімі абшарамі зямлі за тое, каб яны за іх маліліся і навучалі набожнасьці ды паслухмянасьці народ

Дзякуючы гэтаму культурныя цэнтры пераважна паўставалі ў гарадох і пры манастырох.Такім вялікім культурным і асьветным цэнтрам стаўся перш за ўсё Полацк, дзе манастыры, а пры іх і школы засноўвала княгіня Прадслава-Эўфрасіня — унучка Усяслава Чарадзея. Яна сама вельмі любіла чытаць і з вялікай стараннасьцю перапісвала кнігі, заахвочваючы да гэтага іншых манашак і манахаў. Яе манастыр стаўся цэнтрам, з якога кнігі разыходзіліся ва ўсе бакі.

Радзілася Прадслава ў 1102 годзе. Жыцьцё сваё прысьвяціла яна культурнай і рэлігійнай працы. Пад старасьць Эўфрасіня з сваёй сястрой і братам Давідам паехала ў Ерузалім, а па дарозе адведала Канстантынопаль. Будучы ў Ерузаліме, яна захварэла і пасьля 24 дзён памёрла 23 траўня 1173 году. Цела яе было перавезенае ў Кіеў, а ў 1910 годзе — у родны Полацк. Княгіню Эўфрасіню Полацкую царква за вялікія яе заслугі на рэлігійнай І культурнай ніве залічыла ў лік сьвятых.

Другім вельмі важным культурным і асьветным беларускім цэнтрам быў Смаленск, дзе таксама былі манастыры, школы і дзе праводзілася перапісваньне кніг. Там вельмі праславіўся культурнай і асьветнай працай Клім Смаляціч, які, між іншым, ад 1147 году да 1154 году быў Кіеўскім мітрапалітам.Клім Смаляціч, як на той час, быў чалавекам высока вучоным, філёзафам. Ён шмат пісаў, рабіў пераклады, меў у сябе кнігі Сьвятога Пісьма, а таксама грэцкія сьвецкія кнігі. Апрача яго ў Смаленску былі іншыя выдатныя культурный дзеячы, як Аўраам Смаленскі (памёр у 1221 годзе), вучань Кліма Смаляціча. Ён вучыў чытаць кнігі сьвятыя І разумець іх, а таксама апісваў розныя падарожжы.

Шкада адно, што блізу ўсе творы гэных культурнікаў і пісьменьнікаў, а ў ліку іх і Смаленскі летапіс загінулі.

Вялікімі культурнікамі ў Смаленску былі князі Расьціслаў і Раман Расьціславіч. Раман зьбіраў кнігі, арганізаваў школы і выпісваў вучоных з іншых краёў. Ён шмат грошай выдаў на куплю кніг і арганізацыю школаў. Расьціслаў залажыў у Смаленску ў ?ERROR?ЗО г. акадэмію.

Чарнігаў таксама меў ужо ў XII стагодзьдзі сваіх культурнікаў і пісьменьнікаў. Адным з іх быў Даніла Паломнік, які ў 1115 годзе падарожнічаў ў Ерузалім і апісаў гэтае падарожжа. Ён пісаў яшчэ лягенды і розныя рэлігійныя творы.

Вялікую культурную ролю ў гісторыі Беларусі адыграў і Тураў, дзе жыў і працаваў таленавіты пісьменьнік і казаньнік Кірыла Тураўскі. Радзіўся ён каля 1130 году, а памёр "у 1182 годзе. Кірыла паходзіў з Тураўскіх мяшчанаў і быў у Тураве за епіскапа. Ён быў чалавекам адукаваным, знаў добра бізантыйскую літаратуру, пісаў розныя навукі — казаньні, малітвы і прамовы, і да таго быў красамоўцам, меў паэтычныя здольнасьці і карыстаўся вялікай пашанай і славай. Ягоныя творы пашыраліся ня толькі ў Беларусі, але і іншых краёх, прыкладам: у Баўгарыі, Сэрбіі.

Побач з рэлігійнай літаратурай паўставала і сьвецкая беларуская літаратура. Тварыліся песьні, казкі і паэмы, як паэма «Слова аб палку Ігаравым», якая захавалася да нашых часоў і ў якой апісаны войны Усяслава Чарадзея і Ізяслава Васількавіча, а таксама — паход Ноўгарад-Северскага князя Ігара на полаўцаў у 1185 годзе. Гэты твор напісаны ў Севершчыне, якая ўваходзіць у этнаграфічныя беларускія землі.

Помнікамі старадаўнага сьвецкага беларускага пісьменства зьяўляюцца і гандлёвыя ўмовы, што рабілі полацкія, смаленскія і віцебскія князі з немцамі і іншымі народамі.Аб вышыні культурнага разьвіцьця на Беларусі сьведчыць і тое, што ўжо ў XI ст. існавалі самастойныя епіскопіі ў Полацку і Тураве (1005 г.), а ў 1137 г. паўстала такая-ж епіскопія і ў Смаленску.

(обратно)

IX Сацыяльныя дачыненьні ў Беларусі. — Пашырэньне ўладаньняў мечаносцаў. — Выкарыстоўваньне аўкштотцаў і жмудзінаў. — Заняпад Полаччыны, Смаленску і Турава. — Крыжаносцы. Беларуска -жмудзінска-аўкштоцкія дачыненьні.

Князі на Беларусі хоць і былі залежныя ад веча, аднак мелі вялікую ўладу. Дзякуючы гэтаму яны першым чынам пашыралі свае земляўладаньні, адначасна надзяляючы зямлёю і лясамі сваіх бліжэйшых і далейшых ваякаў (дружыньнікаў), духоўнікаў і манастыры. Такім парадкам штораз больш нарастала розных багачоў ды магнатаў. У сувязі з гэтым сяляне, якія дасюль былі вольнымі і князём плацілі толькі даніну, часта пападалі яшчэ пад уладу духоўнікаў ці заслужаных ваякаў і мусілі спаўняць дадаткова павіннасьці таму, пад чыёй уладай знаходзіліся. Гэта ўжо бязумоўна ўводзіла некаторы падзел і пакрыўджаньне часткі жыхарства, што, ясна, адмоўна адбівалася на нутраных дачыненьнях краіны.Звонку на беларускае гаспадарства рабілі наступ хрысьціянскія рыцары заходняга лацінскага абраду, якія аселі з згоды беларускіх князёў у Прыбалтыцы і ў форме місыянэрскае арганізацыі мечаносцаў, штораз больш пашыралі свае ўладаньні на землі, падпарадкаваныя Полаччыне. Так. прыкладам, у 1207 годзе яны заваладалі Кукейносам, а ў 1215 годзе Герсыкам. Гэтыя абодвы гарады ляжалі на заходняй Дзьвіне і належалі да Полацкага княства. Супраціўляючыся рыцарам, полацкія князі шукалі сабе саюзьнікаў сярод аўкштотцаў і жмудзінаў, якія часта былі залежнымі ад полацкіх князёў і плацілі ім даніну. Яны, аднак, ня толькі дапамагалі Полаччыне, але часамі, выкарыстоўваючы аслабленьне палачанаў, урываліся ў беларускія княствы і рабавалі іх. 3 прычыны наступу мечаносцаў і нападаў жмудзінаў на беларусаў значэньне Полаччыны, Смаленску, Турава ды іншых беларускіх цэнтраў панізілася.

Аўкштотцы і жмудзіны былі заходнімі суседзямі Беларуси Яны не станавілі сабою аднаго палітычна цэлага народу, а дзяліліся на шмат дробных пляменных групаў. Шмат з іх, як ужо гаварылася, было нават падпарадкавана беларускім князем, што аселі там і плацілі даніну Полацку. Жмудзіны і аўкштотцы жылі ў пагансьцьве, адсталасьці, і гэта зьяўлялася прычынай частых наездаў(рэйзаў) на іх другога місыянэрскага закону крыжаносцаў. Крыжаносцы, заняўшы, на захад ад Жмудзі, прускія землі, хацелі ахрысьціць жмудзінаў і аўкштотцаў. Жмудзіны і аўкштотцы, ня маючы большай сілы, прымушаны былі шукаць сабе саюзьнікаў сярод беларусаў.

Закон крыжаносцаў называўся гэтак дзеля таго, што ягоныя сябры насілі на сваіх плашчох вялікі знак крыжа і пад гэтым знакам змагаліся за пашырэньне хрысьціянства, падобна, як іншы хрысьціянскі місыянэрскі закон мечаносцаў называўся гэтак дзеля таго, што ягоныя сябры насілі крыжы і мячы і змагаліся таксама за пашырэньне навукі Хрыста.

Закон крыжаносцаў, ці, як яго іначай называлі, Тэўтонскі Закон, паўстаў пераважна з нямецкіх рыцараў у Палестыне ў часе крыжовых паходаў супроць ворагаў хрысьціянства, а ў Прусіі апынуўся на просьбу мазавецкага князя Канрада ў 1231 г. На князя Канрада і ягоныя землі нападалі паганскія плямёны прусаў і ён запрасіў крыжаносцаў на помач у барацьбе з імі. Мечаносцы і крыжаносцы спачатку дзеілі паасобку, а пазьней, у 1237 г., аб'ядналіся і свае місыянэрскія і ваенныя выступленьні арганізавалі салідарна.

Успомненыя вонкавыя зьявы — наступ на Полаччыну і Жмудзь мечаносцаў і крыжаносцаў — і былі прычынай таго, што між беларусамі, аўкштотцамі і жмудзінамі пачаліся бліжэйшыя дачыненьні, тым больш што раней ужо былі між імі кантакты. Бывала нават так, што беларусы, калі бачылі ў сябе, у дапаможных аддзелах, здольных жмудзінскіх ваякаў, давалі ім розныя павышэньні і кіраўніцтва некаторымі ўдзеламі. Такім парадкам разьвівалася беларуска-аўкштотцка-жмудзінскае сужыцьцё.

(обратно)

Х Тварэньне новага палітычнага беларускага цэнтру ў Наваградку, Міндаўг.— Змаганьне з Жмудзяй.— Сьмерць Міндаўга.— Таўцьвіл і Страйнат.— Вайшэлак.— Трайдзень.— Віцень.— Новы назоў беларускага задзіночанага гаспадарства.— Характарыстыка гэтага гаспадарства.

Аслабленьне Полацку, Смаленску і Турава выклікала нармальную патрэбу тварыць новы беларускі палітычны цэнтр, які б задзіночваў усе беларускія землі, тым больш што надыходзілі хмары з усходу ў постаці татарскіх наездаў.

Ініцыятыву ў гэтым кірунку праявіў князь Рынгаўд, або, як яго яшчэ звалі, Рынгольд (1204—1239), што княжыў у Кернаве, а па паходжаньню, паводле некаторых вестак Васкрэсенскага летапісу, быў быццам з роду полацкіх князёў, што перасяліліся на Жмудзь. Ён стварыў сабе цэнтр у Наваградку, які быў часткай Полацкага княства і паступова падпарадкоўваў сабе штораз большыя прасторы. Далёка больш энэргічна праводзіў гэтую працу вельмі здольны ягоны сын Міндаўг (1239—1263). Міндаўг хоць меў многа розных перашкодаў, аднак далучыў да Наваградзкага княства Ваўкавыск, Зьдзітава, Слонім, княствы: Гарадзенскае, Гарадзецкае і Віленскае. У 1253 годзе за згодай папы рымскага Інакента IV Міндаўг каранаваўся за караля. Крыху пазьней ён далучыў да Наваградзкага цэнтру Падляшша (Берасьцейскую і Мельніцкую землі), а таксама дамогся прызнаньня свайго асяродку ад Полаччыны, дзе якраз вымярла старая дынастыя Усяславічаў і дзе ён пасадзіў сваіх сваякоў на княжых пасадах. Пасьля Полаччыны Міндаўгу ўдалося падпарадкаваць Наваградзкаму цэнтру некаторыя мясцовасьці Віцебскага і Смаленскага княстваў.

Каб мець уплыў на Тураў, Пінск і Валынь і каб зьбліжыць іх да сябе, Міндаўг выдаў сваю дачку замуж за князя гэных земляў Шварно. Далей Міндаўг пачаў пашыраць сваю ўладу на Аўкштоту і Жмудзь (Жамойць) — сучасную Літву, ці лепш Летуву, што займала абшар між Вяльляёй і Нёманам. Аднак Жмудзь ня была задаволеная новай уладай, якая ў гаспадарсьцьвенным жыцьці ўносіла свае парадкі, свае правы, звычаі і мову. Дзеля таго на Жмудзі паўстаў бунт супроць Міндаўга і новага беларускага гаспадарства. Наколькі бунт быў моцны, сьведчыць факт, што ў часе супакойваньня яго ў 1263 годзе загінуў сам князь Міндаўг.

Пасьля сьмерці Міндаўга змаганьне яшчэ больш разгарнулася. У вабароне Беларускага гаспадарства выступіў полацкі князь Таўцьвіл, а на чале Жмудзінаў стаяў князь Страйнат. Ён забіў Таўцьвіла і пашыраў сваю ўладу. Але пазыцыю Таўцьвіла хутка заняў старшы сын Міндаўга-Вайійэлак, які на чале наваградзка-ваўкавыскіх вайсковых аддзелаў здушыў паўстаньне ў Жмудзі ды канчальна заснаваў трывалы фундамэнт для разьвіцьця беларускае гаспадарсьцьвеннасьці, бо за ягоных часоў навязаны былі ўжо моцныя сувязі Наваградзкага княства з княствамі Полацкім, Менскім і Тураўска-Пінскім. Непадпарадкаваныя цалкам Наваградку былі Смаленшчына, Ноўгарад-Северскі і Чарнігаўшчына. Такім чынам, Вайшэлак у гісторыі Беларусі адыйграў вельмі важную ролю, хоць княжыў нядоўга, бо ўсяго ад 1264 да 1265 г. Вайшэлак, будучы з натуры чалавекам рэлігійным, супакоіўшы Аўкштоту і Жмудзь, добраахвотна зрокся вялікакняскай годнасьці на карысьць свайго швагра Шварно і пайшоў у манастыр, які сам заснаваў над Нёманам, недалёка ад сёньняшняй вёскі Ляўрышава ў Наваградчыне. Шварно таксама доўга ня княжыў, бо хутка памёр (у 1268 годзе). Тады ізноў вярнуўся Вайшэлак. Пасьля-ж ягойае сьмерці ў 1269 г. узнавіліся сваркі малых князькоў і трывалі да 1271 г., пакуль уладу ўзяў князь Трайдзень. Ён таксама бараніў княства ад чужацкіх наступаў і загінуў у баі ў 1282 годзе. Наступнікам Трайдзеня быў Лютавэр, а ад 1295 году да 1316 году беларускім гаспадарствам кіраваў Віцень.

Новаствораны беларускі палітычны цэнтр беларускага гаспадарства І нанова створаная гаспадарсьцьвенная арганізацыя беларуская здабылі сабе новы назоў Вялікага Княства Літоўскага. Чаму Літоўскага, і адкуль гэты назоў паўстаў — дакладна ня сьцьверджана. Есьць, аднак, розныя здагадкі. Так, прыкладам, паводля чэскага вучонага Шафарыка, слова «Літва» паўстала ад назову заходня-славянскага племя люцічаў, частка якога быццам бы асела на Беларусі. Іншыя кажуць, што слова «Літва» паходзіць ад жмудзкага слова «Летува» — гэтак-жа жмудзіны называлі сымбаль свабоды, або ад слова «летуваніс» — так зваўся паганскі жмудзкі бог дажджу. Калі-б уважаць за правільную другую здагадку, дык назоў «Вялікае Княства Літоўскае» значыў бы «Княства Вялікае Свабоды».

I яно запраўды такім было. Праўда, беларусы сілай супакоілі бунт на Жмудзі і Аўкштоце, аднак жыхарства тамашняе мела шырокую свабоду. Доказам ёсьць хоць-бы і тое, што хоць уладу мелі ў сваіх руках беларусы, якія ` ад 988 году былі ўжо хрысьціянамі, а таксама не зважаючы на тое, што хрысьціянамі ва ўсходнім праваслаўным абрадзе былі вялікія князі, жмудзінаў і аўкштотцаў ніхто ня прымушаў сілай пакідаць паганства і прыймаць хрысьціянства.

(обратно)

XI Гедымін.— Пераносіны беларускага палітычнага цэнтру ў Вільню і задзіночаньне каля яго ўсіх беларускіх земляў.— Альгерд.— Вайна з татарамі.— Першыя сутычкі з Масквой і Польшчай.— Беларушчына пры дварох князёў Вялікага Княства Літоўскага.

Наступнікам Віценя быў Гедымін. Аб ягоным радаводзе ў сьпіску летапісаў пагодзінскага збору № 1404 гэтак сказана: «У Вялікага князя Володзімера Святославіча другой сын Изяслав, у Изяслава сын Брачислав, у Брачислава сын Всеслав, у Всеслава сын Борис, у Бориса сын Рогвалод, у Рогвалода сын Ростислав, у Ростислава сын Давид, у Давида сын Вил, его же люди волком звали; у Вила сын Троян, у Трояна Виден, у Виденя сын Гедимин».

З гэтага відаць, што Гедымін паходзіў з роду крывіцкіх, полацкіх князёў. Некаторыя дасьледчыкі цьвердзяць, што ён і ягоныя наступнікі былі крывіцка-балцкага паходжаньня, ці, гаворачы сучаснай тэрміналёгіяй, беларуска-летувіскага, што таксама зусім праўдападобна, бо беларускія (крывіцкія) князі жаніліся з летувіскімі, а летувіскія з беларускімі князёўнамі.

Гедымін быў чалавекам разумным, справядлівым і дзейным. За час свайго княжаньня ад 1316 да 1341 г. ён зрабіў багата добрага для беларускага гаспадарства, званага Вялікім Княствам Літоўскім, або проста Літвой. Гедымін далей вёў задзіночваньне беларускіх земляў, прычым цэнтрам гаспадаркі зрабіў ён горад Вільню, які больш гэтаму адпавядаў, чымся Наваградак, бо стаяў над ракой Вяльлёй, што дагоднай была для камунікацыі і пры якой можна было лепш умацаваць абароннае замчышча, а таксама і таму, што горад гэты быў бліжэй да мяжы між беларускімі і летувіскімі землямі і такім парадкам зьяўляўся лепшым аб'яднальным пунктам Жыхары гораду Вільні ў XIV стагодзьдзі ў большасьці былі беларусы.

Задзіночаньне земляў Гедымін праводзіў усімі спосабамі, якія толькі былі карыснымі. Так,, напрыклад, каб мацней зьвязаць Віцебскае княства з Вялікім Княствам Літоўскім, ён свайго сына Альгерда ў 1320 годзе ажаніў з дачкою Віцебскага князя Яраслава Васільлевіча, які, ня маючы сыноў, княства сваё перадаў зяцю. У 1325 годзе Гедымін заняў Берасьце і Драгічын. Поўнасьцю таксама падпарадкаваў сабе Турава-Пінскую зямлю. За гэтую зямлю давялося Гедыміну змагацца з татарам} і манголамі, што захапілі Маскоўшчыну, Украіну і хацелі яшчэ браць даніну з Тураўскай зямлі Але беларускае войска разьбіла татараў і ня пусьціла татарска-мангольскага хана далей пашыраць сваю ўладу. Каб мець уплыў на заходняга суседа Польшчу, Гедымін выдаў сваю дачку Ганну замуж за сына польскага караля Уладыслава Лакетку — Казіміра.

Пашырыўшы гаспадарства і высока падняўшы ягонае значаньне, Гедымін выпісваў з Заходняй Эўропы ў Вялікае Княсгва рамесьнікаў і будаўнікоў і збудаваў замкі ў Вільні і Троках каля Вільні.

Гедымін меў, аднак, і шмат цяжкасьцяў у кіраўніцтве гаспадарствам, бо яму ня толькі трэба было пільнаваць ягоных межаў з усходу і паўдня, але і з поўначы, дзе закон крыжаносцаў усьцяж заяўляў прэтэнзіі да жмудзінаў. Прычынай гэтага было паганства жмудзінаў, якіх крыжаносцы імкнуліся прывесьці ў хрысьціянскую веру. Пры гэтым паўставалі збройныя канфлікты і ў часе аднаго з такіх канфліктаў у 1341 г. загінуў сам Гедымін.

У гаспадарсьцьвеннай і арганізацыйнай працы, а таксама ў войнах з ворагамі Вялікага Княства Гедымін меў вялікую помач ад беларускага Горадзенскага князя Давіда, які быў галоўным камандзерам войскаў Вялікага Княства. Князь Давід быў правай рукою Гедыміна, меў вялікія ўплывы на яго, і Гедымін нават ажаніўся з Давідавай дачкой.

Па сьмерці Гедыміна Вялікае Княства было падзелена на 8 частак між 7 ягоных сыноў і братам, і гэтак было на працягу 5 год. Гаспадарства існавала без вялікага князя. Кажная частка, кажны ўдзел жыў сваім жыцьцём, але гэта якраз ізноў аслабляла гаспадарства, і ўжо суседзі рыхтавалі на яго напады. Перачыркнуў, аднак, іхныя пляны найздальнейшы сын Гедыміна Альгерд. Ён пры дапамозе свайго брата князя Кейстута нанова згуртаваў усе сілы і ня толькі даў адпор вонкавым непрыяцелям, але яшчэ больш пашырыў межы Вялікага Княства.

Перадусім Альгерд ударыў на Татарскую Залатую Арду і, вызваліўшы ад яе Валынь, Кіеўшчыну, Падольле (гэтак называліся стэпавыя прасторы на паўдня ад Валыні), далучыў іх да Вялікага Княства. Таксама далучыў да Вялікага Княства Чарнігаўшчыну і Ноўгарад -Северскую зямлю. У змаганьні за ўкраінскія землі Вялікаму Княству давялося ўвайсьці ў сутычку і з Польшчай, якая ў 1349 годзе захапіла Галіцкую зямлю і імкнулася завалодаць Валыньню. Усё-ж такі Валынь засталася ў Вялікім Княсьцьве.Альгерд не задаволіўся далучэньнем да Вялікага Княства ўкраінскіх земляў, але стараўся яшчэ ўмацаваць свае ўплывы ў Смаленску, Ноўгарадзе і Пскове. У гэтую пару якраз пачынаў тварыцца Маскоўскі Расейскі Цэнтр. Альгерд прадчуваў, відаць, што ён будзе пагражаць Беларусі, і таму, замацаваўшы свае ўплывы ў Смаленску, хацеў перашкодзіць утварэньню Маскоўскага цэнтру. З гэтай мэтай у 1368—1372 гг. Альгерд збройна выступаў супроць Масквы і два разы абкружаў яе. Перапалоханы-ж гэтым Маскоўскі князь прымушаны быў зрабіць з Альгердам выгодную для Вялікага Княства ўмову. Паводле гэтае ўмовы, мяжа з Масквой была ўстаноўлена па Мажайск і Каломну.

Аб адным з паходаў Альгерда на Маскву за Маскоўскім князем Дзьмітрам Іванавічам у хроніках Вялікага Княства Літоўскага знаходзім апавяданьне, дзе гаворыцца, што Дзьмітра «не могучи ему не адиного опору вчинити, послал к нему просячи і великий дары ему обецаючи дабы его из вотчины его с Москвы не выгнал и гнев свой отпустил и взял бы у него, что хотел. И князь великий Ольгирд сожалился и любовь свою над ним учинял из Москвы его не добывал и мир с ним взял. И потом смолву учинивши и сам князь велики Дмитри Иванович к нему выехал и с ним видался и дары многие (бесчисленно золота серебра и дорогим жемчугом и собольими и инным дорогим, и дивным зверем мохнатым князя) великого князя Олькгирда даровал и шкоду, што он в землю идучи принял то ему заступил, и затым князь Олькгирдь рек великому князю: есми с тобою и помиримся, но мне ся иноче не годить а ни достоине толке хочю под городом твоим Москвою копие свое приклонити, а ту славу учинити, што великий князь Литовски и Рускйі и Жемойтцкій Олькгирдь копие свое под Москвою приклонил. И вседши сам на конь и копие свое вземши в руки и приехав к городу и копие свое к городу приклонил и едучи назад и рек так великим голосом: княже велйкій Московскій памятуй то, што копие Литовское стояло под Москвою. И потом князь велйкйі Олькгирд совсеми войски своими с великою честию и со многим полоном и невы-мовным добытком звоевавши и городы многие побравши и границу учинил по Можаевск и по Коломну и много людей попленил и зо всеми людзьми своими в целости во своясе отыде».

Альгерд стараўся ўмацаваць сваё гаспадарства ўнутры і пашыраў ягоныя ўплывы навонкі. Дзеля таго ён хацеў мець у межах свайго гаспадарства кіраўніцтва праваслаўнай царквой і дамагаўся ў Канстантынопальскага патрыярхату, каб брат ягонае жонкі Марыі Яраслаўны, княжны Вщебскай, князь Раман, мітрапаліт Наваградзкі, быў пасьвячаны на мітрапаліта «ўсяе Русі» ў адданьні пад ягонае кіраўніцтва мітраполіі Наваградзкай, Галіцкай і Кіеўскай, а таксама епіскопіі Маскоўскай.

Гэтага, ясна, моцна баялася Масква і з^ свайго боку рабіла захады перад патрыярхатам, каб кандыдат яе Аляксей быў пасьвячаны на мітрапаліта Кіеўскага і «ўсяе Русі» з месцам бытаваньня ў Валадзімеры Суздальскім Канстантынопальскі патрыярх справу разьвязаў вельмі арыгінальна. Ен у 1354 г., атрымаўшы багатыя падарункі ад абодвух кандыдатаў, абодвух-жа, Наваградзкага Ра-мана і Маскоўскага Аляксея, пасьвяціў на Кіеўскіх міт-рапалітаў і «ўсяе Русі», і ад гэнага часу пачалося вялікае і даўгое змаганьне між Беларусьсю і Масквой.

Хрысьціянства ў XIII стагодзьдзі на Беларусі было нагэтулькі шырока разьвітым, што вымагала асобнага кіраўніцтва. Дзеля гэтага яшчэ ў 1317 годзе з згоды бізантыйскага імпэратара Андроніка Старшага паўстала Беларуская Аўтакефальная Мітраполія, якая абыймала блізу ўсе беларускія землі. Мітраполія гэтая ў гіерархіі праваслаўнае грэцкае царквы займала вельмі паважнае месца. Ёй была прызначана 82 пасада на 110 епіскапскіх месцаў у патрыяршай радзе. Наваградзкія мітрапаліты бралі ўдзел у канстантынопальскіх Сынодах у 1317, у 1327 і ў 1329 г.

За часы 32-годняга вялікага княжаньня Альгерда, які быў хрысьціянінам усходняга праваслаўнага абраду і ўзгадаваўся ў Віцебску, беларуская культура, якой быў ён прасякнуты, вельмі хутка ўмацавалася ва ўсім Вялікім Княсьцьве Літоўскім, а беларуская мова была ўведзеная ня толькі ва ўрады, але і ў князеўскіх замках.

Памёр Альгерд у 1377 г. За жыцьця свайго меў ён дзьве жонкі. Першая Марыя была дачкой Віцебскага князя, а другая Юльяна была дачкой Цьвярскога князя. Альгерд пакінуў 12 сыноў, якім, жывучы яшчэ, пачаў раздаваць удзелы. I так, найстарэйшы сын Андрэй застаўся за князя ў Полацку, Уладзімір у Кдеве, Іоан-Задзівіты на Падольлі, Дзьмітры Карыбут у Бранску, Дзьмітры ў Трубчэўску, Барыс у Бутаве, Сымон у. Мсьціславе, Канстантын Карыгайла ў Чарнігаўшчыне, Мінгайла-Васіль у Піншчыне. Апрача таго, былі яшчэ Іоан Скіргайла, Леў-Сьвідрыгайла і Якуб-Ягайла

(обратно)

XII Нутраное змаганьне.— Ягайла, Кейстут, Вітаўт і Андрэй.— Вунія Ягайлы з Польшчай.— Першыя прывілеі для баяраў.— Грунвальдская бітва.— Змаганьне з палякамі за незалежнасьць Вялікага Княства.

Па сьмерці Альгерда месца яго на просьбу другое жонкі ягонае Юльяны заняў малодшы сын Ягайла (1379— 1392). Гэта выклікала перадусім незадавальненьне сярод жмудзінаў, якія хацелі мець за вялікага князя Альгердавага брата Кейстута, а таксама незадавальненьне старэйшых сыноў Альгердавых, асабліва Полацкага найстарэйшага, князя Андрэя, які ўважаў, што вялікакняскі пасад належыцца яму. З гэтае прычыны паўстала нутраное змаганьне. ...



Все права на текст принадлежат автору: Язэп Найдзюк, Іван Касяк.
Это короткий фрагмент для ознакомления с книгой.
Беларусь учора і сяньняЯзэп Найдзюк
Іван Касяк