Все права на текст принадлежат автору: Рэй Дуглас Брэдбери, Рэй Брэдбэры.
Это короткий фрагмент для ознакомления с книгой.
Кавалак дрэваРэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры

Рэй Брэдбэры КАВАЛАК ДРЭВА

Чыноўнiк сказаў:

— Сядайце, малады чалавек.

— Дзякуй, — i малады чалавек сеў.

— Да мяне сталi даходзiць чуткi, — ветлiва пачаў Чыноўнiк. — Так, нiчога асаблiвага. Ваша запальчывасць. Ваша няўжыўлiвасць. Апошнi час толькi пра гэта i чую, i вось рашыў запрасiць вас асабiста. Хочаце памяняць працу? Можа, за мяжу, у новы Раён Ваенных Дзеянняў? Далей ад канцыляршчыны, блiжэй да мiлых сэрцу, добрых старых баёў?

— Не думаю, — сказаў малады сяржант.

— Чаго ж вы хочаце?

Сяржант пацiснуў плячыма i ўтаропiўся на свае рукi:

— Жыць у мiры. Раптам даведацца, што за ноч нейкiм цудам заржавелi ўсе гарматы свету, бактэрыялагiчная зброя стала стэрыльная, а танкi, быццам дагiстарычныя пачвары, загразлi на дарогах, што зрабiлiся канавамi дзёгцю. Вось чаго я хачу. ...



Все права на текст принадлежат автору: Рэй Дуглас Брэдбери, Рэй Брэдбэры.
Это короткий фрагмент для ознакомления с книгой.
Кавалак дрэваРэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры