Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?

Издание:
Авторская серия: Рассказы(№1)
Ключевые слова:

Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?


Автор:
Рэй Дуглас Брэдбери

Переводчик:
Вольга Караткевiч

Жанр:
Научная Фантастика


Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:
Рэй Брэдбэры НIЧОГА НОВАГА, АЛЬБО ШТО ЗАБIЛА САБАКУ? Гэта быў дзень бойняў, катаклiзмаў, тарнада, землятрусаў, зацьменьняў, масавых забойстваў, вывяржэньняў вульканаў, разнастайных загубаў, у пiк якiх сонца глытала зямлю i зьнiкалi зоркi. Калi падаць гэта ўсё проста — найпаважаны чалец сям'i Бэнтлiяў узяў дый памёр. Дог было ягонае iмя, i быў ён догам. У нядзелю Бэнтлii прачнулiся позна i на кухнi знайшлi распластанага на падлозе Дога. Галава ягоная была павернутая да Мэкi, лапы акуратна складзеныя, хвасток не вiхляўся, а быў нерухомы ўпершыню за дваццаць гадоў. Дваццаць гадоў! Божа мой, думаў кожны, цi магло насамрэч гэта быць так доўга? I цяпер, без усялякага дазволу, Дог быў халодны — ён пакiнуў сьвет. Сузан, малодшая дачка, пабудзiла ўсiх рэзкiм крыкам: — Нешта ня тое з Догам. Хутчэй! Не парупiўшыся надзець халата, у нiжняй бялiзьне, Роджэр Бэнтлi кiнуўся паглядзець на нерухомага зьвера, якi ляжаў на кухнi. Усьлед за мужам пайшла Рут, а за...

Libmir QR book 271224