Все права на текст принадлежат автору: Рэй Дуглас Брэдбери, Рэй Брэдбэры.
Это короткий фрагмент для ознакомления с книгой.
Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?Рэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры

Рэй Брэдбэры НIЧОГА НОВАГА, АЛЬБО ШТО ЗАБIЛА САБАКУ?

Гэта быў дзень бойняў, катаклiзмаў, тарнада, землятрусаў, зацьменьняў, масавых забойстваў, вывяржэньняў вульканаў, разнастайных загубаў, у пiк якiх сонца глытала зямлю i зьнiкалi зоркi.

Калi падаць гэта ўсё проста — найпаважаны чалец сям'i Бэнтлiяў узяў дый памёр.

Дог было ягонае iмя, i быў ён догам.

У нядзелю Бэнтлii прачнулiся позна i на кухнi знайшлi распластанага на падлозе Дога. Галава ягоная была павернутая да Мэкi, лапы акуратна складзеныя, хвасток не вiхляўся, а быў нерухомы ўпершыню за дваццаць гадоў.

Дваццаць гадоў! Божа мой, думаў кожны, цi магло насамрэч гэта быць так доўга? I цяпер, без усялякага дазволу, Дог быў халодны — ён пакiнуў сьвет.

Сузан, малодшая дачка, пабудзiла ўсiх рэзкiм крыкам:

— Нешта ня тое з Догам. Хутчэй!

Не парупiўшыся надзець халата, у нiжняй бялiзьне, Роджэр Бэнтлi кiнуўся паглядзець на нерухомага зьвера, якi ляжаў на кухнi. Усьлед за мужам пайшла Рут, а за ёю — iхны дванаццацiгадовы сын Скiп. Роднi й Сал, якiя жылi ўжо сваiмi сем'ямi, павiнны былi прыбыць пазьней. I кожны па чарзе мусiў сказаць адно й тое ж: «Не! Дог — назаўсёды».

Дог нiчога не казаў, ляжаў, як Другая сусьветная вайна, кагадзе завершаная, ляжаў, як спусташэньне. ...



Все права на текст принадлежат автору: Рэй Дуглас Брэдбери, Рэй Брэдбэры.
Это короткий фрагмент для ознакомления с книгой.
Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?Рэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры