Казкі трапічнага лесу


Казкі трапічнага лесу
Казкі трапічнага лесу

Издание:
ISBN: 5-86952-009-6
Год публикации: 1993
Ключевые слова:
Автор:
Гарасьо Кірога

Переводчик:
Мікола Бусел

Жанр:
Сказки для детей



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Гарасьо Кірога Казкі трапічнага лесу Пер. з ісп. М. Бусла; Пад агул. рэд. Коласа; Мастак Т. Гардашнікава. 95 с. 35000 экз. Гіганцкая чарапаха Жыў у Буэнас-Айрэсе адзін чалавек, і быў ён шчаслівы, бо меў здароўе і быў працавіты. Але аднойчы ён захварэў, і лекары сказалі яму, што, толькі з'ехаўшы з горада, ён зможа паправіцца. Ехаць яму не хацелася, бо ў яго былі маленькія браты, якіх ён карміў, а хвароба дзень пры дні ўсё мацнела.
І вось аднойчы ягоны сябар, дырэктар Заапарку, сказаў яму:
— Вы мой сябар, вы добры працавіты чалавек. Таму я хачу, каб вы паехалі, пажылі ў лесе і, пажыўшы на свежым паветры, паправіліся. А паколькі вы ўмееце трапна страляць, дык папалюйце на лясных звяроў і прывязіце мне шкуры, а я вам заплачу наперад грошы, каб вашыя брацікі не галадавалі.
Хворы пагадзіўся і паехаў далёка ў лес, куды далей за Місьёнэс. Было там вельмі спякотна, і гэта прынесла яму карысць.
Жыў ён у лесе адзін і сам сабе варыў страву....