Браты Львiнае Сэрца


Браты Львiнае Сэрца
Браты Львiнае Сэрца

Издание:
ISBN: 5-7880-0114-5
Год публикации: 1997
Авторская серия: Школьная бібліятэка(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Астрыд Ліндгрэн

Переводчик:
Святлана Васільеўна Лузгiна
Таццяна Генадзьеўна Лукша

Жанр:
Детская проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Астрыд Лiндгрэн Браты Львiнае Сэрца 1 Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта. З самага пачатку прозвiшча Львiнае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвiшча было Леў, гэта значыць, як прозвiшча мацi i маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сiгрыд Леў. Бацьку называлi Аксель Леў, але з той пары як ён выйшаў у мора, мы пра яго больш нiчога не чулi. I расказаць я хачу вам менавiта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львiнае Сэрца i што адбылося пасля гэтага. Джанатан ведаў, што я павiнен быў хутка памерцi. Здаецца, усе ведалi пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалi, таму што я часта прапускаў урокi, кашляў i заўсёды быў хворы. Апошнiя шэсць месяцаў...