Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк


Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Издание:
Год публикации: 1985
Авторская серия: Бібліятэка замежнай прозы(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Франсуа Марыяк

Переводчик:
Леанід Казыра

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Франсуа Марыяк Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк Марыяк Ф. Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: Раманы/ [Прадм. і пер. з франц. мовы Л. Казыры].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 319 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).  Тэрэза Дэскейру Божа, злітуйся над аблуднымі мужчынамі і жанчынамі! О, Божа, няўжо могуць існаваць пачвары перад лікам тваім... Ты, адзіны, хто ведае, чаму яны існуюць, як сталі яны такімі і як маглі яны ўратаваць сябе... Шарль Бадлер Тэрэза... Многія скажуць, што цябе няма. Але я добра ведаю: ты ёсць. Шмат гадоў я сачу за табой, часта спыняю цябе на дарозе і зрываю з цябе маску. Памятаю, яшчэ юнаком убачыў я твой бледны тварык з тонкімі губкамі ў душнай судовай зале. Ты была сярод адвакатаў. Расфуфыраныя дамы жорстка ўпіваліся ў цябе позіркамі. Болей жорстка, чым тыя, хто збіраўся судзіць цябе. Потым, у вясковым маёнтку, ты з'явілася перада мной у вобразе маладой нервовай жанчыны, якой абрыдзелі...