Мах і Шэбестава вандруюць па свеце


Мах і Шэбестава вандруюць па свеце
Мах і Шэбестава вандруюць па свеце

Издание:
ISBN: 80-00-01388-6
Год публикации: 2004
Ключевые слова:
Автор:
Мілаш Мацоўрак
Адольф Борн

Переводчик:
Сяргей Сматрычэнка

Жанр:
Детская проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Мілаш Мацоўрак, Адольф БорнМах і Шэбестава вандруюць па свеце Пер. з чэск. Сяргея Сматрычэнкі; ілюстрацыі Адольф Борн. – Прага: Альбатрос, 2004. – 109 с.  1. Пра тое, як Мах і Шэбестава ратавалі ў Парыжы цётачку Вілму Неяк увесну да Шэбестаў на выходныя прыехала цётачка Вілма, і Шэбестава сказала Маху: «Ну, зноў нешта будзе», — а калі Мах спытаў, хто такая гэтая цётачка Вілма, Шэбестава пачала яму распавядаць, што цётачка Вілма — дама сталага веку, што ў яе безліч сябровак, з якімі яна ўвесь час перазвоньваецца, што калісьці яна была вельмі багатая і ездзіла па ўсім свеце, але цяпер ужо ездзіць толькі да сваякоў, і калі яна з'яўляецца ў іх, тата кожнага разу жагнаецца і гаворыць: «Ну вось, зноў чакай непрыемнасцяў».
А калі потым Мах прыйшоў да Шэбестаў у госці, дык пабачыў тую цётачку Вілму на ўласныя вочы: мажная жанчына кілаграмаў пад дзевяноста ў начной кашулі і з цыгарэтай у вуснах бегала па кватэры і шукала свае акуляры;...