Тарэадоры з Васюкоўкі


Тарэадоры з Васюкоўкі
Тарэадоры з Васюкоўкі

Издание:
Год публикации: 1986
Ключевые слова:
Автор:
Усевалад Нястайка

Переводчик:
Валянціна Коўтун

Жанр:
Детские приключения



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Усевалад Нястайка Тарэадоры з Васюкоўкі Усевалад Нястайка. Тарэадоры з Васюкоўкі: Аповесць аб прыгодах двух сяброў. [Для мал. шк. узросту]/[Пераклад з укр. мовы В. Коўтун; Маст. А. П. Ксянзоў].— Мн.: Юнацтва, 1986.— 255 с., іл. ЧАСТКА ПЕРШАЯ, якую расказвае Паўлуша Заўгародны Незвычайныя прыгоды Рабінзона Кукурузы і яго вернага сябра і аднакласніка Паўлушы Заўгароднага ў школе, дома і на бязлюдным востраве паблізу вёскі Васюкоўка РАЗДЗЕЛ І. Метро пад хлявом. Тарэадоры з Васюкоўкі. Сабакевіч — От злыбеда, авантурыст смаркаты! Ванька-а! Вылазь зараз жа! Бо такога дам кухталя — тыдзень будзеш чухацца! Вылазь, чуеш! Мы ляжым у густым бур'яне за клуняй, уткнуўшыся ў зямлю насамі, і не дыхаем. — Вылазь, антыхрыст, бо горш будзе! Ты ж мяне знаеш! — Знаю, знаю, — ледзь чутна ўздыхае мой сябар і нарэшце асмельваецца падаць голас. — Дзеду, — жаласна адклікаецца ён. — Давай-давай! — Дзеду, — яшчэ...