Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак


Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак
Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Издание:
Год публикации: 1977
Ключевые слова:
Автор:
Леў Мікалаевіч Талстой

Переводчик:
Леў Салавей

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

ЛЕЎ МІКАЛАЕВІЧ ТАЛСТОЙ СМЕРЦЬ ІВАНА ІЛЬІЧА. КРЭЙЦАРАВА САНАТА. ГАСПАДАР I ПАРАБАК МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1977 Пераклаў з рускай мовы Леў Салавей.
Укладальнік Ткачоў П. I. Рэдактар В. Ц. Галавач.
Мастак В. П. Масцераў.
Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін.
Тэхнічны рэдактар Т. М. Сокал.
Карэктар А. Т. Глушчанка. СМЕРЦЬ ІВАНА ІЛЬІЧА I У вялікім будынку судовых устанаўленняў у часе перапынку пасяджэння па справе Мельвінскіх члены і пракурор сышліся ў кабінеце Івана Ягоравіча Шэбек, і зайшла гаворка пра славутую красоўскую справу. Федар Васільевіч разгарачыўся, даводзячы непадсуднасць, Іван Ягоравіч стаяў на сваім, Пётр жа Іванавіч, спачатку не ўмешваючыся ў спрэчку, не прымаў у ёй удзелу і праглядаў толькі што пададзеныя «Ведомости». — Панове,— сказаў ён,— а Іван Ільіч памёр. — Няўжо? — Вось, чытайце,— сказаў ён Федару Васільевічу, падаючы яму свежы, яшчэ пахкі нумар.
...