Невядомыя аўтары Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi ПРАДМОВА
Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага _ Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Прачытаўшы цыкл яго вершаў, яшчэ не зусім поўны (тое, што пакуль знойдзена), кожны разумее, што і ў гэтай галіне творчасці роўных Міколу Іванавічу па глыбіні думкі, па грамадзянскаму гучанню, па вялікай любові да Беларусі, па вялікаму жаданню бачыць яе вольнай,...