Дзікі Луг


Дзікі Луг
Дзікі Луг

Издание:
Год публикации: 2012
Ключевые слова:
Автор:
Андрэй Федарэнка

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Андрэй Федарэнка
Дзікі Луг Аповесць І Урочышча называлася Дзікі Луг. Было да яго кіламетраў дваццаць ад вёскі, за Нароўляю, па другі бок Прыпяці. Кожны год у ліпені туды вербавалі касцоў і жанок, бо мясцовых рук не хапала, а травы перастойвалі.
Рыхтаваліся да паездкі грунтоўна. Брыгадзір паляк Маслоўскі нават рабіў абход кожнага двара, правяраў, ці ўсё ў парадку. Мужчыны кляпалі косы, устаўлялі зубы ў граблі, выразалі з сырых асін мянташкі, запасаліся новенькімі зярністымі брускамі. У кожнага мелася адмысловае паленца з убітай бабкай, каб там, на месцы, пакляпаць. Жанкі пакавалі ў клункі закуску, рыхтавалі флягі, бідоны, біклажкі — пад ваду, а некаторыя, самыя эканомныя — пад беражоны яшчэ з вясны бярозавы квас, перастаялы, сівушны на выгляд і на смак.
Асабліва радасці было малым. Дзікі Луг у іх уяўленні — рай зямны. Там начуюць у шалашах з сена, ядуць каля вогнішчаў, расказваюць розныя гісторыі, там Прыпяць, у якой столькі рыбы, што сама...