Канвеер


Канвеер
Канвеер

Издание:
Год публикации: 2015
Ключевые слова:
Автор:
Андрэй Латыголец

Переводчик:

Жанр:
Научная Фантастика, Киберпанк



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Андрэй Латыголец
Канвеер Канвеер 2015 Non solum bene laboramus, sed etiam bene vivĭmus. Мы не толькі добра працуем, але і добра жывём. (лац.). 1 Хто ты? Адкуль ты? Навошта ты? Калі ты чуеш мяне, значыць цябе абралі. У цёмных скляпеннях тваёй падсвядомасці нараджаецца новы плён сапраўднай асобы, твайго ўласнага “Я”, тваёй сутнасці… На віктарыянскіх могілках холадна. Холад пранізвае да самага мозгу… Палічы да дзесяці… Табе не хочацца прачнуцца… Белыя, белыя слупы… Бяжыш па доўгім калідоры, шукаеш выйсця, а ўсе дзверы зачыненыя. Ратуешся ад нябачнай небяспекі, але ў глыбіні душы разумееш, што трэба бегчы як мага хутчэй. Аднак ногі ватныя, зацягваюць у вязкую падлогу і ты тонеш, цябе засмоктвае бетон. Апошні ўздых… Святло… Лёгкае казытанне… Ты чуеш мяне? Запомні, пакуль яшчэ б’ецца тваё сэрца, запомні на ўсё жыццё — ты мой… Толькi мой!!!
...