Нядоля Заблоцкіх


Нядоля Заблоцкіх
Нядоля Заблоцкіх

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Лукаш Калюга

Переводчик:

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Лукаш Калюга
Нядоля Заблоцкіх
(Прыгоды і летуценні) Аповесць Частка I — Такі ж нешта робім? — Каб мы не ведалі, што мы робім, дык мо б не рабілі. З даўнейшых «казалаў» I Край свету чулі пра Заблоцкага. Ведаюць, што з мылам быў заняўся гэты чалавек. Ведаюць, што не заработак, а ўтрата ў яго на гэтым тавары выйшла. Усюды Заблоцкі вядомо. Усюды Заблоцкага за свайго чалавека маюць. Што край, то новую яму асядласць даюць, начай пра тое няшчасце байкі баюць. А таго не ведаюць, што наш гэта чалавек — з Баркаўцоў, і ўсе тыя прыгоды не немаведама дзе, а поблізу гэтай вёскі рабіліся. Таго не ведаюць, што славуты гандлёўшчык не валацуга які з усяго свету, што забыўся пра сваю радзіму[1], але з спрадвечнага даматурскага ён роду: яго бацька не абы-як, а Юстап зваўся, ды акрамя бацькі меў яшчэ гандлёўшчык і дзядзьку Вінцэнтага, меншага бацькавага — аднаго бацькі ды не адной мацеры — брата, і свайго...