Сярэбраная табакерка


Сярэбраная табакерка
Сярэбраная табакерка

Издание:
Год публикации: 1977
Ключевые слова:
Автор:
Змітрок Бядуля

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Змітрок Бядуля
Сярэбраная табакерка Гонар і чэсць сям'і З дзіцячых рук выслізнуўся і паляцеў угару вялізны, яркі, чырвоны шар. Ён астаўся вісець над лесам і называецца месяцам. У сінім моры неабсяжнай вышыні плылі золатагаловыя гускі-зоркі. Месцамі ў грудзях лясных змрокаў палыхала зялёнае ззянне. Цені смуглых хваін ляжалі на паплавах, дзе кожнае сцябло і травінка былі адглянцаваны паасобку. А воддаль, у бездані возера, колеру начнога неба, адсвечваўся партрэт месяца.
Была такая цішыня, быццам увесь свет чакаў чагосьці новага і незвычайнага, якое во-во з'явіцца немаведама адкуль. Як змораны касец, драмаў вецер. Не спалі адны камары. Здавалася, што не яны гудуць, а нецярплівы дзяцюк прабуе ціха, каб нікога не разбудзіць, толькі сёння купленую гітару, і цішыню глыбока драпае аднатонны гук:
Дзын-н... дзын-н-н... дзын-н-н-н-н...
У маленькай хацінцы, вокны якой былі расчынены, мірна вячэрала сям'я. У гліняных місачках дымілася на стале малочная...