З павагай да зямлі і да людзей...


З павагай да зямлі і да людзей...
З павагай да зямлі і да людзей...

Издание:
ISBN: 978-985-01-0905-7
Год публикации: 2011
Авторская серия: Школьная бібліятэка(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Міхась Зарэмба
Алесь Масарэнка
Алесь Пальчэўскі

Переводчик:

Жанр:
Повесть, Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

З павагай да зямлі і да людзей... Міхась Зарэмба Дзень магнітнай буры — Тата, я баюся цябе... Чаму ты такі? — Вера прашаптала ціха-ціха. У вачах зашчымела, нібы ад дыму. Яна спынілася каля кушэткі, на якой ніцма ляжаў бацька: у пінжаку, штанах і чаравіках.
Ён прыйшоў дадому апоўначы, шумеў, лаяўся на маці. Праз тонкую дашчаную перагародку, абклееную зялёнымі ў кветках шпалерамі, Вера, прачнуўшыся, чула яго грубы, сярдзіты голас:
— Хопіць мяне вучыць! Хо-о-о-піць!
— Што ты сабе думаеш, Павел? Паглядзі на сябе, да чаго ты дакаціўся... Пашкадаваў бы дзяцей, — голас маці быў разгублены і роспачны. — Яны ж так пакутуюць.
— Што дзеці? Што дзеці? А хто мяне пашкадуе?! — закрычаў бацька.
Вера з галавой нырнула пад коўдру, каб не чуць гэтай пякучай, да слёз, размовы. Не першы ж раз! I ўчора, і пазаўчора, і год назад... Хоць на вуліцу не выходзь. Уся вёска ведае пра іх бяду і спачувае ім. Толькі што ад гэтых спачуванняў? Хіба яны абагрэюць, нешта...