Жуль Верн


Жуль Верн
Жуль Верн

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Іван Навуменка

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Іван Навуменка
Жуль Верн I Люблю фантазію і таямнічасць. Гэта з самых малых год. Усякаму падшыванцу, калі яму міне пяць вёснаў, хочацца, каб свет хадзіў дагары нагамі. А незвычайнае пачынае вабіць з калыскі. У праўдзівасці сказанага могуць лёгка пераканацца сённянтнія бацькі. Ляжыць, напрыклад, у люльцы сінявокі чалавек, які пражыў вясну, лета, восень і яшчэ зусім не ведае, што такое зіма. Падыдзі да яго звычайна, павітайся, назаві па імені — ніякага ўра-жання. А надзьмі шчокі, вырачы вочы, прыцмокні яшчэ языком — і маеш захапленне сінявокай істоты...
Цяга да выключнага, дзіўнага, мабыць, у самой прыродзе чалавечай. Той жа чалавек, калі яму стукне тры гады, лічыць за найвялікшае шчасце, калі бацька пераменіць сумнае вертыкальнае становішча і ўпадобіцца ў сродках перамяшчэння сваім далёкім продкам. Сын тады папаўзе за ім хоць на край свету. Ён забудзе пра цукерку, якую да гэтага канючыў цэлую гадзіну, забудзе пават на зялёнага каня, які ржэ, стоячы на...