Апошні гусляр


Апошні гусляр
Апошні гусляр

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Яраслаў Пархута

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Яраслаў Пархута Апошні гусляр Нават спецыялісты сцвярджалі: гусляра ужо не сустрэнеш на Беларусі, бо гуслі ў нас даўно выйшлі з ужытку. Не верылася.
Думалася: ну як жа так? Яшчэ на пачатку стагоддзя, паводле даных этнаграфіі, былі ў нас і гуслі, і гусляры. I чаму яны зніклі? 3 якой прычыны?
I раптам, зусім выпадкова, дачуўся: пад Маладэчнам, на хутары, жыве гусляр. У яго ёсць і гуслі. Самаробныя. А іграе — заслухаешся! Казалі яшчэ: калі хочаш пабачыць апошняга гусляра і ягоныя гуслі пачуць — не марудзь. Чалавек даўно размяняў дзевяты дзесятак!..
I вось я на станцыі Уша. Распытваю ў тубыльцаў, як трапіць у няблізкае адсюль урочышча Сакаўшчына. Адны паціскаюць плячыма, другія тлумачаць:   па шпалах трэба прайсці назад, у напрамку Менска, да пераезда, павярнуць направа, а тады ўжо падацца пагорыстаю і звілістаю дарогай ажно да вёскі Відзеўшчына, цэнтра саўгаса «Прагрэс», адтуль — да вёскі Уланаўшчына, але, не даходзячы крайняй сялібы, збочыць і не вельмі...