Тартак


Тартак
Тартак

Издание:
ISBN: 985-02-0496-6
Год публикации: 2000
Авторская серия: Беларуская проза xx стагоддзя(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Іван Мікалаевіч Пташнікаў

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Іван Пташнікаў
Тартак: Аповесць і апавяданні Тартак Памяці маці 1 У галаве круціцца, здаецца, усё на свеце. Можа, гэта ад цяжкой хады... На загоне ля лесу — на ямах — Наста наступіла на стары, шырокі, як лапаць, халодны казляк. Стала свежа ў нагрэтую ў пяску і паколатую аб іржышча нагу. Да ям з вёскі не было дарогі, да іх пад'язджалі кожны раз полем, калі вазілі ўвосень сыпаць бульбу і ездзілі даставаць вясной, і Наста ішла па старым, прыбітым скацінай і калясьмі загоне. На загоне яшчэ было знаць старое ржышча: сівое і пачарнелае, яно ляжала на цвёрдай зямлі, як парассыпаная з ахапка дробная салома, і па ім пайшлі ўжо расці падбярозка і пырнік. За падбярозку чапляліся босыя, збітыя аб каменне ногі, і трэба было трымаць у дзве рукі мех, бо можна паляцець носам у зямлю. Рассыплеш усё на свеце... Мех ляжаў на спіне: цяжкі і слізкі, ён спаўзаў і спаўзаў, і Наста тады чаплялася пальцамі ля завязкі за абрублены канец...