Зерне і млын


Зерне і млын
Зерне і млын

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Барыс Сачанка

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Барыс Сачанка
Зерне і млын Ён, Іван, нават сказаць пэўна не можа, куды і з кім тады ехаў. Помніць толькі... шырокае, да самага небакраю, поле, дарога, што шызым павівастым паскам то падымаецца на пагорак, то па волі спадае ў лагчыну. Па ёй, гэтай дарозе, трасецца, паўзе нагружаная цяжкімі мяхамі збожжа, падвода, на якой сядзіць ён, Іван, ці то са сваім бацькам, ці то з дзедам. Вось вынырнула, паказалася ўдалечы нешта дзіўнае,— стаіць, махае, быццам вялізная птушка, крыламі — няйнакш спрабуе падняцца ў паветра, паляцець. I не ляціць — стаіць і стаіць на месцы.
— Што гэта? — пытае, паказвае рукою наперад ён, Іван.
— Гэта млын. Вятрак,— тлумачаць яму. — Ён меле на муку зерне. А з мукі, як ты ведаеш, пякуць смачныя, пульхныя блінцы, аладкі, духмяны хлеб...
Там жа, ля млына, праз нейкі час, калі пад'ехалі бліжэй, ён заўважыў босага, апранутага ва ўсё белае, палатнянае — штаны, доўгую, па калені, кашулю,— старога з сівою барадою, што даволі борзда хадзіў па полі...