Адзін лапаць, адзін чунь


Адзін лапаць, адзін чунь
Адзін лапаць, адзін чунь

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Міхась Стральцоў

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Міхась Стральцоў
Адзін лапаць, адзін чунь 1 ...Раптам казытліва стала спіне: над стрэшкай пограба імгліста ўсхапіўся снежны ўзвей, калюча зацерусіў у вочы; потым разам аціхла — чуваць было, як з шаргаценнем спаўзаў па сцяне і ападаў долу вецер. Снежны пыл на вейках і на шчоках раставаў, і рабілася цёпла.
На раскапаным ля пограба сумёце таксама была стрэшка, сутонліва-белая і лёгкая, як аблачынка ці птушынае пяро, і — мройлівая ў сваёй прыцемненай белі. Пазёмка сцішана шоргала па сумёце, празрыста-дымна распаўзаючыся за агародам у полі.
Ён увабраў галаву ў плечы, не зважаючы, што непрыемна-холадна дакранаўся да шчакі зледзянелы матузок ад аблавушкі, і — глядзеў...
Птушкі ляцелі на разлатую Піліпчыкаву лясоўку, пад вецер, і таму зніжаліся над пуняй, але не селі — зноў ляцелі ў поле, робячы круг: вераб'і пырхнулі тугой чародкай, пад імі, ніжэй, ішла сініца, і цяжка, нібы бамбавоз, імкнула следам, ціўкаючы і адстаючы, здурнелая аўсянка.
Ён тады...