Затрымка рэйса


Затрымка рэйса
Затрымка рэйса

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Югася Каляда

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Югася Каляда
Затрымка рэйса Аднолькавыя шэрагі аднолькавых металічных крэслаў з акуратнымі круглымі адтулінамі ў спінках спакойна паблісквалі, залітыя роўным электрычным святлом. Калі Уорвік спрабаваў доўга, не міргаючы, глядзець на гэтыя мулкія сядзенні, перад яго вачамі яны пачыналі памнажацца, вібрыраваць, пульсіраваць і ўсё гэта супадала з рытмам, у якім білася ягонае сэрца. Адчуванне было такое, што зараз закружыцца галава. Тады, каб апярэдзіць галавакружэнне, ён закрываў вочы, павольна лічыў да дзесяці, і здавалася, што ў гэтай аксамітнай мяккай цемрадзі ёсць нейкі пробліск няўлоўнага шчасця: зараз ён расплюшчыць вочы, і навакольны свет, «аб’ектыўная рэальнасць», зноў узнікне перад ім у звыклых формах. Хаця застанецца яшчэ на некалькі секунд спачатку вострае, потым прыцішанае, але ўсё адно хвалюючае ўсведамленне сваёй спрычыненасці да таямніцы гэтага свету, да нетрываласці, хісткасці рэальнасці.
Уорвік бязмэтна, у чаканні, сузіраў вялізную залу аэрапорта....