Таталітарызм. Курс лекцыяў


Таталітарызм. Курс лекцыяў
Таталітарызм. Курс лекцыяў

Издание:
ISBN: 978-9955-437-13-0
Год публикации: 2007
Авторская серия: Беларускі Калегіюм(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Сяргей Харэўскі
Пятро Васючэнка
Ігар Кузьняцоў
Анатоль Вялікі
Валянцін Мазец
Віктар Астрога
Юры Вашкевіч

Переводчик:

Жанр:
История



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Таталітарызм. Курс лекцыяў Ігар Кузьняцоў Лекцыя 1. Таталітарызм і сталінізм Плян: 1. Вытокі й перадумовы таталітарызму 2. Сталінізм як фэномэн савецкага грамадзтва Вытокі й перадумовы таталітарызму Таталітарызм як тып палітычнай сыстэмы паўстаў у ХХ ст. Што да самога гэтага слова, а таксама таталітарных ідэяў, то яны ўзьніклі нашмат раней. Тэрмін “таталітарызм” паходзіць ад позьнелацінскіх словаў “totalitas” (поўніца, цэласьць) і “totalis” (увесь, поўны, цэлы). У этымалягічным, непалітычным значаньні гэты тэрмін здаўна выкарыстоўвалі шмат якія навукоўцы. У палітычную лексыку яго ўпершыню ўвёў Мусаліні ў 1925 г. для характарыстыкі свайго руху. У канцы 1920-х гг. ангельская газэта “The Times” пісала пра таталітарызм як пра нэгатыўную палітычную зьяву, што характарызуе ня толькі фашызм у Італіі, але й палітычны лад у СССР. Тэорыя таталітарызму складалася на працягу 1940-х—1950-х гг. і разьвівалася ў наступныя...