Навейшая гісторыя Беларусі


Навейшая гісторыя Беларусі
Навейшая гісторыя Беларусі

Издание:
ISBN: 83-904359-9-3
Год публикации: 1999
Ключевые слова:
Автор:
Яўген Мірановіч

Переводчик:

Жанр:
История



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Навейшая гісторыя Беларусі Яўген Мірановіч kamunikat.org Уступ У польскай гістарыяграфіі гісторыя Беларусі на фоне іншых суседзяў Польшчы займае выключна мала месца. У школьных падручніках Полацкае княства, якое паспяхова супраціўлялася інтэграцыі з сярэдневяковай дзяржавай Кіеўскай Русі, нават не згадваецца. На працягу некалькіх стагоддзяў Беларусь уваходзіла ў састаў Рэчы Паспалітай. У свядомасці палякаў Вялікае княства Літоўскае часта атаясамліваецца выключна з дзяржавай літоўцаў, хаця літоўцамі ў XVI стагоддзі называлі беларускіх князёў і баяраў, а старабеларуская мова лічылася нацыянальнай і на ёй вялося ўсё справаводства. У ХІХ стагоддзі тэрмін “Рэч Паспалітая” абазначаў тое ж што і “Польшча”, таму ўзнікненне на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў беларускага нацыянальнага руху пераважнай большасцю польскіх элітаў успрымалася як ненатуральная з’ява і расійская інтрыга. Падобным чынам да гэтага пытання ставіліся расійскія ўлады, бачачы ў ім...