Пераправа


Пераправа
Пераправа

Издание:
Год публикации: 1989
Ключевые слова:
Автор:
Юры Станкевіч

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Юры Станкевіч Апавяданне Пераправа Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да вады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог ехалі абозы, з усіх бакоў сцягваліся конныя і пешыя салдаты.
У баку ад дарогі ўзвышаліся замшэлыя валуны. Бялелі паплавы за ракой, а далёка за імі дыміліся каміны. Рып асвераў адтуль ледзь чутным рэхам адбіваўся ў прыбярэжным лесе.
Ад самой вёскі засталося ўсяго некалькі хат. Астатнія разабралі сапёры генерала інжынерных войск Эбле. У ледзяной вадзе ракі на глыбіні, якая ў іншых месцах броду дасягала шасці футаў, салдаты пачалі забіваць першыя палі. Стаяў лістапад, і навокал ужо ўсё было прысыпана снегам. Пантанёры, глынуўшы віна (на беразе грувасцілася некалькі бочак з выбітым верхам), лезлі ў ваду, цягнулі бярвенне, валілі сосны, вылазілі на бераг, каб крыху пастаяць ля вогнішчаў, і зноў спускаліся да вады, уваходзілі ў сцюдзёную плынь.
Да...