Луп. Апавяданні


Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні

Издание:
Год публикации: 1989
Авторская серия: Бібліятэка часопіса Маладосць(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Юры Станкевіч

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Юры Станкевіч
Луп. Апавяданні Луп Аповесць Снежань, 198… года. Субота. 8 гадзін З дзевятага паверха ён бачыў шэрыя дамы — адзін зеўраў чорнымі адтулінамі вокнаў — яшчэ не паспелі зашкліць. Па абочыне новай вуліцы бетонныя слупы роўнай шарэнгай цягнуліся ўдалечыню. Ні дрэўцаў, ні кустоўя. На дроце там-сям гайдаліся пад халодным ветрам самотныя, прыціхлыя вароны. Уступаў пакрысе ў свае ўладанні бог зімы — Зюзя. Ішоў з поўначы лысы, барадаты, несамавіты дзядок, і з кожным яго подыхам узнімаліся завірухі, а пад босымі, пасінелымі нагамі адразу камянела, стыла зямля, і ўсё жывое пачынала адчуваць страх і няўпэўненасць у існаванні, бо лёс жывога залежыць ад шматлікіх прычын і век яго кароткі — жывое ж увогуле нешта парушае, нейкія важныя законы фізікі, якія існуюць па-над намі. — З’явімся на свет і адразу нешта парушаем, — сказаў Мастак, — такі закон. Ён стаяў і пазіраў праз акно на вуліцу. Зіма абяцала быць...