Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]


Гісторык з Віцебска жыццяпіс Аляксея Сапунова
Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]

Издание:
ISBN: 985-6599-23-7
Год публикации: 2001
Авторская серия: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Людміла Хмяльніцкая

Переводчик:

Жанр:
Биографии и Мемуары, История



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапунова) Вытокi Аляксей Парфенавіч Сапуноў нарадзіўся 15 сакавіка 1852 г.[1] у мястэчку Ўсвяты, якое паводле тагачаснага адміністрацыйнага дзялення належала да Суражскага павета Віцебскай губерні і з’яўлялася прыватнай уласнасцю сапраўднага стацкага саветніка і кавалера Аляксандра Міхайлавіча Пацёмкіна. Адно з самых старажытных паселішчаў Віцебскай губерні, вядомае па летапісных крыніцах з 1020 г., мястэчка маляўніча раскінулася на берагах возера Ўсвята і рэчкі Ўсвячы. Знаходзілася яно на паштовым тракце, які злучаў Віцебск з Вялікімі Лукамі. У 1772 г. імператрыцай Кацярынай II мястэчка было «пожаловано» генерал–пракурору князю Аляксандру Вяземскаму і з таго часу шмат разоў пераходзіла з рук у рукі саноўных расійскіх вяльможаў.
Найбольш распаўсюджаным заняткам мужчынскага насельніцтва Ўсвятаў быў старадаўні рачны промысел — сплаў вялікіх лодак з ільном, ільняным семем і хлебам, а таксама веснавы гон ракой Усвячай...