Цемра зямлю ахiнае


Цемра зямлю ахiнае
Цемра зямлю ахiнае

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Ежи Анжиевски

Переводчик:

Жанр:
История



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Анжиевски Ежи
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Ежы Анджаеўскi
Цемра зямлю ахiнае
Пераклад: Васiль Сёмуха
"Сонца запала", - крычаць астраномы ў неба,
А навошта запала, нiхто не адкажа, маўчанне;
Цемра зямлю ахiнае, i людзi паснулi нема,
А навошта спяць людзi, нiхто з iх не вывучае.
Прачнуцца без адчування, як без чування спалi...
А.Мiцкевiч. "Дзяды", ч.III.
Раздзел першы
Адна старая гiшпанская кронiка натуе, што ў сярэдзiне верасня тысяча чатырыста восемдзесят пятага года, позна паполуднi, у гарадок Вiла-Рэал прыехаў вялебны айцец Вялiкi iнквiзiтар у атачэннi больш як дзвюх сотняў конных i пешых фамiльянтаў, цi, кажучы iнакш, дамоўнiкаў, служак Святой iнквiзiцыi, якiх таксама яшчэ называлi Хрыстовай мiлiцыяй. Вулiцы Вiла-Рэал, дадае скрупулёзны летапiсец, - апусцелi, знiклi з iх будкi жыдоўскiх гандляроў, цiха было i ў заезным доме, i ў шынку, а вокны большасцi жылых дамоў былi пазачыняныя жалюзi. Гарачыня, дзённы сквар трохi ўжо апаў, але з Сiера Марэны ўсё яшчэ...