Ганна Навасельцава (11 книг):
Новинки Популярности Алфавиту

Ганна Навасельцава - (По популярности)

Лесавік, вадзянік, палявік

Лесавік, вадзянік, палявік


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ЛЕСАВІК, ВАДЗЯНІК, ПАЛЯВІК Міфалагічны трыпціх ЛЕСАВІК Задумаў аднойчы стары пушчанскі лясун-лесавік стаць зычлівым, ласкавым, добрым. З людзьмі пасябраваць... Вырашыў так, дый годзе. Разважыў усё як след, па сцежках зглушэлых прайшоўся. Зайцам, вавёркам строгі наказ даў: Людзей не крыўдзіць, капусту ды моркаўку з град не цягнуць, шышкамі не кідацца. Здзівіліся зайцы і вавёркі. Нічога ж яны з гэтага і так і не рабілі, сумленна жылі з таго, што даваў ім лес. Ну і што сказаў ...
Вужыная каралеўна

Вужыная каралеўна


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ВУЖЫНАЯ КАРАЛЕЎНА Міфалагічна-легендарнае Высока ляціць начная бліскавіца, абрынецца дзесьці цяжкім пажарам. Вялікім, спапяляльным, гнеўным. Страшным для ўсяго жывога. І толькі я, Вужыная каралеўна, ведаю, што панёс той злы нябесны агонь імклівы цмок-лятавец. Не, ён не жорсткі, не хцівы. Ні золата, ні срэбра не трэба яму, а шукае цмок нешта больш дарагое. Шукае ды не можа знайсці. Каму як не мне, Вужынай каралеўне, пра гэта ведаць... Абрываецца долу начная бліскавіца, бецца ў ...
Русалчына песня

Русалчына песня


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА РУСАЛЧЫНА ПЕСНЯ Міфалагічнае Явар і Каліна стаялі над глыбокім ярам. Шапталіся, калі вярталіся марозныя зімовыя чары, халадзілі вялікі свет. Цешыліся пад ясным маладым сонейкам. Звінелі лістамі тужлівай восенню, нібы жаліліся пра нешта яе дажджам. Явар і Каліна спявалі сваю лебядзіную песню. Ніхто яе не чуў, ніхто не прыходзіў у забытую даліну, дзе хаваўся той глыбокі яр. Падалі светлыя росы, ляцелі імклівыя вятры, змяняліся зімы і леты. Адно не ведалі Явар з Калінаю, што такі ...
З сон-травою...

З сон-травою...


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА З СОН-ТРАВОЮ... Міфалагічна-легендарнае Я заўсёды ведала, што самая зманлівая ва ўсім белым свеце сон-трава. Сасніць яна табе тое, што хочаш убачыць, сасніць і ты паверыш у гэта. Як у сапраўднасць. Не бяры ў рукі сон-травы, не пускай да сябе зманлівых сноў. Не трэба яны, чарадзейныя, падобныя да забытай мары. Я аніколі не брала ў рукі сон-травы, хоць верыла і чарадзеіла, марыла і сніла. І заўсёды хацела пабачыць тое, у што проста не змагу паверыць. Як жа можна паверыць у ...
Легенда пра шыпшыну

Легенда пра шыпшыну


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ЛЕГЕНДА ПРА ШЫПШЫНУ Міфалагічнае апавяданне Цягнецца дзіця да кветкі шыпшыны, прыгожай і яснай, нібы тое сонца. Цягнецца малое, хоча сарваць. Такія чароўныя пялёсткі... Такая чалавечая цеплыня кветкі... Усе мы, пакуль не адышлі далёка ад пачатку свайго, чуйныя да святла і сонца. Да ўсмешкі шыпшыны, якой паклікана высокае сонца. Ведаеш, ведаеш легенду пра шыпшыну, маленькі чарадзей. Цяпер у свеце няма нікога, хто б не чуў яе. Толькі не ведаеш ты ўсёй праўды, бо не ўся праўда ...
Бурлівая крыніца

Бурлівая крыніца


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА БУРЛІВАЯ КРЫНІЦА Міфалагічна-легендарнае апавяданне Я бягу ў далёкі, нязведаны свет. Хачу збегчы адсюль, збегчы ад пакут, пазбыцца гора... Мінаю квяцістыя берагі, поўныя радасці, поўныя вясёлай пацехі. Гэта няпраўда, што я некалі там была. Смяшлівая, бесклапотная. Ці даўно Не ўспомню. Адбіваюцца ў плыткай вадзе лёгкія аблокі. Узіраюцца ў празрыстую плынь. І толькі я адна ведаю, толькі я адна бачу, што хаваюцца за аблачынкамі і прагныя, і страшныя... Не глядзіцеся, красуні, у ...
Легендарныя апавяданні

Легендарныя апавяданні


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ЛЕГЕНДАРНЫЯ АПАВЯДАННІ З бяздоннага багацця... Пявун-звон трымцеў ціха, тужліва. Як жаліўся ды плакаў, як шкадаваў. Пра што Я не мог яго зразумець. Хоць і бачыў тое самае, чуў тое самае, перажыў тое самае... Не падманвай сябе Як ты можаш нешта перажыць гэта ён мне азываецца з бяздоннай глыбіні, угадаўшы маю таемную думу. Можа стацца, што і не зусім таемную. Ды і чаго таіцца... З таго, што быць нам давеку рознымі Часам такім паразумецца прасцей, як самым блізкім. І не думаў ...
Чорная лотаць

Чорная лотаць


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ЧОРНАЯ ЛОТАЦЬ Міфалагічнае апавяданне ...Па дрыгве балот не хадзі, у люстра чорнае не глядзі, на шляху сваім не журыся, чорнай лотаці не кажыся. Ты не пра мяне, старадаўняя замова, хоць і ведаю я цябе. Цешыць мае вочы дзівосная кветка чорная лотаць. Цуд незвычайнай прыгажосці... Цуду цёмнаму не дзівіся, чорнай лотаці не кажыся, ізноў усплывае напамін. А я і не дзіўлюся, рашуча падумала вяшчунніца. Я проста гляджу на прыгожую кветку. Не зачэпяць чары яе пачуццяў маіх, бо ...
Сказ пра Дажбога Перуновіча

Сказ пра Дажбога Перуновіча


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 2019
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна Навасельцава Сказ пра Дажбога Перуновіча Над зімовым асмужаным светам прыгожа ўзыходзіла маё халоднае сэрца. Свяціла, не грэла, хоць свет ужо стаміўся чакаць ад мяне цеплыні. Дыхала холадам зямля, патыхала сцюжай неба. І чуў, мабыць, я адзін, што па-над светам загадкава маўчала вяшчунніца Гамаюн, даўно здаволіўшыся намаляваным мне радасным відовішчам. У ім я сніў, што не беглі ўдалеч імклівыя рэкі, што не звінела песнямі зямля, не квітнела пяшчотнымі краскамі. І я нічога не мог з гэтым ...

Ключевые слова: fantasy
На векавечных межах...

На векавечных межах...


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА НА ВЕКАВЕЧНЫХ МЕЖАХ... Міфалагічна-легендавае апавяданне Знаёмы ясень крануў за плечы доўгімі галінамі, калі апошні водбліск сонца знікаў у начным змроку. І табе маё вітанне, высокі. Сем стагоддзяў стаіш тут, мудры, на ўзгорку, куды зладжана падступаюцца лясы і палі, балоты і азёры. Адно не зважаеш на іх, вартуеш крыніцу з жывою вадою. Цячэ яна праз сенажаці ды яловыя пушчы, і няма ў яе пачатку, як і няма ёй канца. Твая вечнасць, маё імгненне. Вартуеш жыццё, як і я не хачу ...
Аповед пра век Траянаў

Аповед пра век Траянаў


Ганна Навасельцава

ISBN:
Год издания: 2018
Жанр: Фэнтези: прочее

Ганна Навасельцава Аповед пра век Траянаў Міфалагічнае Смяяўся звонка. Неспатольна прагнуў выпіць сваім шаломам сіні свет. Ужо трымаў у руках глыбокі, бяздонны, закаваны ў жалезныя берагi. Узiраўся. Вагаўся. Баяўся выпусціць... Ці бачыў што Быў жа такім прагным, якім можа рабіцца адно смяротны, гнаны нясцерпным жаданнем стаць самым... Шаноўным. Слаўным I ўсё выпіць дарэшты, бы той цуда-юда. Я некалі бачыў яго. Лятавы. Праніклівы. Сквапны. Мы стаялі за гэтым прагным утрох, нябачныя, неадступныя. ...

Ключевые слова: fantasy