Зінаіда Дудзюк (5 книг):
Новинки Популярности Алфавиту

Зінаіда Дудзюк - (Новинки)

Лаза

Лаза


Зінаіда Дудзюк

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Зінаіда ДУДЗЮК ЛАЗА Раман Хто не помніць свайго мінулага, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў. Джордж Сантаяна ЗАМЕСТ ПРАЛОГА У час адной са шматлікіх журналісцкіх камандзіровак давялося мне заначаваць на лясным хутары ў негаваркой стараватай жанчыны. Яна была родзічкаю чалавека, пра якога я рыхтавала артыкул. У пасляваенны час ён перажыў рэпрэсіі, а пасля смерці быў рэабілітаваны. Хацела я распытаць у яе пра вайну і першыя пасляваенныя гады, а гаспадыня ці адмоўчвалася, ці казала, што нічога ...
Аднарог

Аднарог


Зінаіда Дудзюк

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Зінаіда ДУДЗЮК АДНАРОГ Аповесць 1 Уладзік ехаў у дзіцячай калясцы, круцячы рукамі высокія колы, і яна паціху пхалася па пясчанай дарозе. Найбольш ён баяўся загрузнуць у пяску, старанна абязджаў небяспечныя мясціны, а на ўсялякі выпадак меў пры сабе моцны кій, каб можна было скрануць сваю таратайку з месца, як човен, які сеў на мель. Вецер задзіраў угору ягоную выбеленую за лета грыўку, казытаў у носе насеннем травы і пылам, шкуматаў майку. Хлопчык зірнуў на таполі, што ўсхвалявана шумелі пры ...
Закон захавання кахання

Закон захавання кахання


Зінаіда Дудзюк

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Зінаіда ДУДЗЮК ЗАКОН ЗАХАВАННЯ КАХАННЯ Аповесць 1 Адамкнуўшы ключом дзверы, Ада пераступіла парог пакоя інтэрната, паставіла рэчы на падлогу і агледзелася: ложак, стол, канапа, дзве ўбудаваныя шафы пры ўваходзе мелася ўсё неабходнае для сціплага існавання. Тут ёй належала пражыць два гады, а пасля... Цяпер пра будучыню думаць не хацелася. Яна была задаволеная, што нарэшце здзейснілася даўняя мара: яе залічылі на Вышэйшыя курсы пры Літаратурным інстытуце, а таму не жадала азмрочваць настрой ...
Гонды

Гонды


Зінаіда Дудзюк

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Зінаіда ДУДЗЮК ГОНДЫ Раман Пралог Кожнае паселішча, незалежна ад яго памераў і геаграфічнага знаходжання, мае ўласную гісторыю, якая складаецца з тысяч людскіх лёсаў, найчасцей непрыкметных і нікому невядомых. Але ад гэтага ягонае жыццё не становіцца менш цікавым для таго чалавека, які захоча даведацца, хто заснаваў населены пункт, хто будаваў, а потым жыў тут, пакідаючы ў спадчыну нашчадкам здабыткі ўласнай працы і розуму, славу ці ганьбу, рысы твару і паставу, характар і звычкі. Безумоўна, ...
Слодыч і атрута

Слодыч і атрута


Зінаіда Дудзюк

ISBN: 978-985-02-1491-1
Год издания: 2013
Жанр: Роман

ЗІНАІДА ДУДЗЮК СЛОДЫЧ І АТРУТА Дудзюк, З. Слодыч і атрута : раман Зінаіда Дудзюк. Мінск : Маст. літ., 2013. 398 c. КНІГА ПЕРШАЯ 1 Маладзенькія дочкі збіраліся на вяселле, прыхарошваліся перад люстэркам. Бацька, седзячы ля стала, назіраў за імі з-пад насупленых броваў, а ў душы ціха радаваўся, што збярог дзяцей, выгадаваў адзін, пасля заўчаснай смерці жонкі. А колькі няшчасцяў давялося перажыць: вайну, бежанства, рэвалюцыю, халеру, тыф, голад... Старэйшая Каця, нізенькая, хваравітая з маленства, ...