Іван Пятровіч Шамякін (15 книг):
Новинки Популярности Алфавиту

Іван Пятровіч Шамякін - (Новинки)

Што ён страціў?

Што ён страціў?


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 101
Жанр: Советская классическая проза

На вуліцы абласнога горада сустрэліся два чалавекі. Сустрэліся шумліва і радасна, абдымаліся, пляскалі адзін аднаго па плячы, трэслі рукі. Адразу відаць было, што гэта добрыя сябры і што не бачыліся яны, магчыма, шмат год. Забыўшыся на ўсё вакольнае, яны стаялі пасярод тратуара, і ўсе з усмешкамі абміналі іх людзей заўсёды радуюць праявы сапраўднай дружбы. Пачакай, дай я на цябе пагляджу. Як ты трапіў сюды, Анатоль Знімі акуляры, а то я не прывык бачыць цябе ў акулярах. Ах, чорт Той, якога ...

Ключевые слова: prose classics
Вясновымі днямі

Вясновымі днямі


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 2021
Жанр: Советская классическая проза

Яўмен спяваў. Рэдка рабіў ён гэта, седзячы за рулём трактара. Ды і не вельмі захочацца спяваць, калі папрацуеш ноч, перавернеш гектараў дзесяць дзірвана і пад раніцу ў цябе ные ад стомы ўсё цела і самі зліпаюцца павекі. Толькі і ведаеш, што паглядаць ці хутка прыдзе напарнік Але ў тую раніцу Яўмен не адчуваў стомы і не надта пазіраў у бок вёскі, нават забыўся, што Валянціну даўно пара заняць яго месца за рулём, а яму да гэтага часу пара ўжо было памыцца, паснедаць і ляжаць пад паветкай, у ...
З дзённікаў. 2002-2004

З дзённікаў. 2002-2004


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Документальная литература

Іван Шамякін З ДЗЁННІКАЎ 2002 24 красавіка 2002 г. Слухаў пасланне Прэзідэнта парламенту. Лукашэнка цікава можа сказаць. І змястоўна. Усё правільна, што датычыць палітыкі, знешняй палітыкі саюза з Расіяй. Што ж датычыць эканомікі і сацыяльнай сферы, тут, мне здаецца, кансультанты падводзяць яго. Добра пра апазіцыю. ... Ці здолею хоць трохі падлячыць свой хадавы механізм. Слабее з кожным днём. Папрасіў В. Н. Гурына завезці мяне ў Інстытут артапедыі гады тры назад ён мяне вазіў, але тады ў мяне ...
У добры час

У добры час


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 1958
Жанр: Современная проза

Іван Шамякін У ДОБРЫ ЧАС Раман Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, У добры час. Раман, Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958. Copyright 2013 by Kamunikat.org Частка першая 1... Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялікая рэчка. Толькі на паваротах яна падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстыя карэнні, а ...
Сцягі над штыкамі

Сцягі над штыкамі


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 1978
Жанр: Современная проза

Іван Шамякін СЦЯГІ НАД ШТЫКАМІ Аповесці, апавяданні Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Сцягі над штыкамі. Аповесці, апавяданні, Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. Copyright 2015 by Kamunikat.org ПЕРШЫ ГЕНЕРАЛ Пачалася грыбная эпідэмія. У суботу i нядзелю сотні машын, аўтобусаў, напоўненых людзьмі з кошыкамі i вёдрамі, вырываюцца з Мінска па ўсіх промнях дарог, што рассякаюць квадраты лясоў, блізкіх i далёкіх. Уяўляю гэтыя дарогі i прыгарадныя лясы з вышыні, з самалёта бачыў неаднойчы, ...
Пошукі прытулку

Пошукі прытулку


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN: 985-05-0430-7
Год издания: 2001
Жанр: Современная проза

Іван Шамякін Пошукі прытулку Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Пошукі прытулку. Аповесці, Мінск: Юнацтва, 2001. 350 с. Рэдактар: Аніська У. М. Copyright by Kamunikat.org СЛАЎСЯ, МАРЫЯ Гісторыя кахання, любові, жыцця Любовь благо, быть любимым счастье. Какое странное и верное слово, что муж и жена если они живут духовно не двое, а одно существо. Лeў Талстой Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у ...
Драма

Драма


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN: 5-340-00444-9
Год издания: 1990
Жанр: Современная проза

Іван Шамякін ДРАМА Аповесці, гістарычныя сцэны Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Драма. Аповесці, гістарычныя сцэны, Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. 334 с.: іл. Copyright 2013 by Kamunikat.org АХВЯРЫ 1... У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за ...
Петраград — Брэст

Петраград — Брэст


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN: 5-338-00771-1
Год издания: 1991
Жанр: Современная проза

Іван Шамякін ПЕТРАГРАД БРЭСТ Гістарычны раман Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Петраград Брэст. Гістарычны раман Школьная бібліятэка. Мінск: Беларусь, 1991. 486 с. Copyright 2015 by Kamunikat.org Прадмова Іван Шамякін ужо даўно вядомы як пісьменнік сучаснай тэмы. Яго раманы У добры час, Крыніцы, Сэрца на далоні, Снежныя зімы, Атланты і карыятыды, Вазьму твой боль узнімалі самыя вострыя праблемы дня, уцягвалі чытачоў у спрэчкі, хвалявалі сваёй актуальнасцю, надзённасцю, смеласцю ...
Снежныя зімы

Снежныя зімы


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 1970
Жанр: Советская классическая проза

Іван Шамякін Снежныя зімы Раман І Зубр стаяў пад старымі елкамі, камлі якіх абраслі сівым мохам. У гэтым глухім кутку пушчы ўсё першабытна замшэлае: елкі мелі такі выгляд, быццам прастаялі тысячу гадоў, старыя пні аплецены мохам, а пад імі ўсё струхлела. Рэдкія вываратні нагадваюць дагістарычных жывёлін. Таму, магчыма, уладар пушчы здаўся Антанюку яшчэ адным вываратнем. За дзень блукання па лесе напаткаў іх нямала, самых дзівосных па форме. А можа гэта таму, што глыбока задумаўся У лесе заўсёды ...
Злая зорка

Злая зорка


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN: 5-340-01113-5
Год издания: 1993
Жанр: Советская классическая проза

Іван Шамякін Злая зорка Где стол был яств, там гроб стоит Г. Р. Дзяржавін Раман Раздзел 1 Чаканне радасці I Жаніўся Глеб. Маці хвалявалася. А бацька праяў ляў спакой, той уласцівы яму спакой, падсолены іроніяй, які ціхмяную i сапраўды спакойную не ў прыклад мужу Вольгу Андрэеўну абураў i злаваў. Такое абурэнне ігрой мужа ў абыякавасць за трыццаць гадоў сямейнага жыцця апаноўвала яе не многа разоў, ды i калі тое было у маладосці, калі яна не спазнала яшчэ ўсе таямніцы мужавай душы, не ...
Гандлярка і паэт

Гандлярка і паэт


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 1976
Жанр: Советская классическая проза

Іван Шамякін Гандлярка і паэт I Бацька Вользін быў гарбар, з сямі патомных мінскіх гарбароў, якія ў далёкія часы выраблялі скуры саматужна, а пры савецкай уладзе працавалі на заводзе. Вольга з маленства не надта любіла бацьку, можа, праз тое, што пасля работы ад яго непрыемна пахла, хоць баялася яна бацькі менш, чым маці, бо ён ніколі не біў і рэдка лаяў нават, увогуле чалавек быў мяккі, добры, не піў, як іншыя гарбары, хіба на свята ці калі збіраліся госці, мог узяць чарку, але заўсёды ведаў ...
Ахвяры

Ахвяры


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN: 5-340-00444-9
Год издания: 1990
Жанр: Советская классическая проза

Іван Шамякін Ахвяры 1 У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневуго цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі адчынілі дзверы. На дварэ гуляла ранняя завіруха, злосная, як сама вайна, як нечаканае варожае нашэсце. Лес не шумеў стагнаў многагалоса, то гудзеў трубна, то выў параненым ...
Сэрца на далоні

Сэрца на далоні


Іван Пятровіч Шамякін
Іван Шамякін

ISBN:
Год издания: 1969
Жанр: Роман, Советская классическая проза

Іван Шамякін Сэрца на далоні 1 Доктар Яраш стаяў на даху веранды і свістаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свістаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лісце. У блакітнай бездані неба ўзнімалася чарада чаграшоў. Галубы кружылі над дачай. У мікалаеўскіх чырвоных гарэлі крылы. Раптам чараду быццам знесла ветрам: міг і яна апынулася далёка над борам. І доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Ступіў на самы край даху. Пад яго цяжкім целам натужліва рыпнулі слупы веранды, забрынчалі шыбы. Ён хваляваўся, як ...
Трывожнае шчасце

Трывожнае шчасце


Іван Пятровіч Шамякін

ISBN: 978-985-02-0996-2
Год издания: 2008
Жанр: Советская классическая проза, Военная проза

Іван Шамякін Трывожнае шчасце Пенталогія Каханне, маладосць i трывогі сэрца Іван Шамякін вярнуўся з вайны на роднае Палессе, калi яму ішоў дваццаць пяты год. Ён абраў мірную, гуманістычную прафесію настаўніка, пачаў працаваць у школе, што ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. Па гэтай прычыне I.Шамякін потым паступіў вучыцца ў Гомельскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне. Ужо ў той час ім завалодала стыхія літаратурнай творчасді, i ён жыў адным вялікім жаданнем пісаць, пісадь i яшчэ ...
Крыніцы

Крыніцы


Иван Петрович Шамякин
Іван Пятровіч Шамякін

ISBN: 985-02-0331-5
Год издания: 1996
Жанр: Роман, Советская классическая проза

Іван Шамякін Крыніцы Чыстыя воды крыніц Яшчэ колькі хвілін i вы адкрыеце першую старонку рамана Івана Шамякіна Крыніцы. Магчыма, некаторыя з вас чыталі ўжо гэты твор слыннага пісьменніка раней Магчыма, нехта з вас чуў пра яго ад бацькоў, аднак, як бы там ні было, адна рэч збольшага ведаць змест кнігі i зусім іншая самому ўваходзіць у неабсяжны свет герояў, многія з якіх неўзабаве стануць табе блізкімі i дарагімі, выклікаюць жаданне далучыцца да іхніх клопатаў i спраў, спадзяванняў i надзей. ...