Вінцэсь Мудроў (9 книг):
Новинки Популярности Алфавиту

Вінцэсь Мудроў - (Новинки)

Марсіяне над вёскай

Марсіяне над вёскай


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Вінцэсь Мудроў Марсіяне над вёскай Апавяданне А восьмай вечара тупкі пляц каля клуба ажывае. Сюды і мальцы на матацыклах падязджаюць, і малеча на роварах, і старыя цёткі да клуба клыгаюць, сюд-туд прыкладаючы далоні да броваў і паглядаючы ў канец бальшака. Гэтым часам з Азярышча прыязджае рэйсавы аўтобус. Людзі вяртаюцца з горада наладкаваныя, таму сямейнікі іх тут і пераймаюць, каб паднесці хатулі. Я таксама таўкуся каля клуба, бо сёння прыязджае мой сябар Мішка Канапелька. Мішка яшчэ ў ліпні ...
Лазня

Лазня


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Вінцэсь МУДРОУЛАЗНЯАпавяданнеСуботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў Карэла-фінскую польку. Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля таго бацька пстрыкае зашчапкамі, і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду лесуна, вяхотку. Кожнага суботняга вечара мы з бацькам ідзем у лазню. У нашай кватэры ёсць ванна, але няма гарачай вады. Маці неяк нагрэла для мяне пару выварак, ...

Ключевые слова: antique
Албанскае танга

Албанскае танга


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Вінцэсь МУДРОЎ АЛБАНСКАЕ ТАНГА Аповесць І Спавітае ранішняй смутой сонца вісіць над гарбатай гарой, ружовай фарбай заліўшы азёрную роўнядзь. Там, на другім беразе, яшчэ пануе цень, і смута робіць невыразнымі рассыпаныя па горным схіле белыя будынкі Охрыда - места, у якім ён правёў мінулую ноч. Возера сапраўды вялікае. Мяркуючы па атласе аўтамабільных дарог, да Охрыда не меней за пятнаццаць кіламетраў. Міколу наогул мала кранаюць розныя там краявіды. За дзень, праехаўшы тысячу кіламетраў, ад іх ...
Багун

Багун


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 2013
Жанр: Современная проза

Вінцэсь Мудроў БАГУН Падрыхтаванае на падставе: Вінцэсь Мудроў, Багун, Полацк: Полацкае ляда, 2013. Copyright 2015 by Kamunikat.org СТРАШНЫ ЧАЛАВЕК апавяданьне Інжынэрканструктар Васіль Бяссонаў, чорнавалосы, не па ўзросту вясёлы мужчына, утаропіўся на прастакутнік ватману і намаляваная на ім крыжавіна дыфэрэнцыялу паволі закруцілася ўваччу. Інжынэр вохнуў, налёг лабацінай на кульман і да болю выяўна зразумеў: калі ён зараз жа не пахмеліцца, пасьлязаўтра яго павязуць на машыне зь елкамі. Горад ...
Ператвораныя ў попел

Ператвораныя ў попел


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 2004
Жанр: Современная проза

Вінцэсь Мудроў ПЕРАТВОРАНЫЯ Ў ПОПЕЛ Эсэ, фантасмагорыі, успаміны Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Ператвораныя ў попел. Эсэ, фантасмагорыі, успаміны, Мінск: Логвінаў, 2004. Copyright 2015 by Kamunikat.org Запомнім гэтую восень Штогоду, калі жаўцеюць ясені, калі яшчэ цёплы, але па-восеньску рэзкі вецер зь Дзьвіны шугае пад ногі каляную лістоту і сонечны кругабег паволі пакідае бестурботную Панну, у Полацку ладзіцца сьвята Скарынавай кнігі. Там, у цэнтры старажытнага, але безнадзейна ...
Зiмовыя сны

Зiмовыя сны


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 1999
Жанр: Современная проза

Вінцэсь Мудроў ЗIМОВЫЯ СНЫ Апавяданьні Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Зiмовыя сны. Апавяданьні, Мінск: Бібліятэка часопіса Калосьсе, 1999. Copyright 2015 by Kamunikat.org Рыбалка ў Бычках I - У эфіры - нядзельны канцэрт-віншаваньне Жадаю вам. Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведаміў урачысты барытон і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, ...
Жанчыны ля басейну

Жанчыны ля басейну


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 1992
Жанр: Современная проза

Вінцэсь Мудроў ЖАНЧЫНЫ ЛЯ БАСЭЙНУ Апавяданьні Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Жанчыны ля басейну. Апавяданьні, Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. Copyright 2015 by Kamunikat.org Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, ...
Гісторыя аднаго злачынства

Гісторыя аднаго злачынства


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 1993
Жанр: Современная проза

Вінцэсь Мудроў ГІСТОРЫЯ АДНАГО ЗЛАЧЫНСТВА Апавяданьні і аповесьць Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Гісторыя аднаго злачынства. Апавяданьні і аповесьць, Мінск: Бібліятэка часопіса Маладосьць, 1993. Copyright 2015 by Kamunikat.org Апавяданні Міша з прастрэленым вухам Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў ...
Мутны Меконг

Мутны Меконг


Вінцэсь Мудроў

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза, Рассказ

Вінцэсь Мудроў Мутны Меконг Апавяданне - Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку. - Хутка будзеш дома. Я задуменна лашчу бараду, уяўляю чэргі ў авіякасу - з начнымі адчуваннямі, перазовамі і цісканінай ля вакенца, - і брунатная, падобная да амёбы пляма на столі пачынае варушыцца ў пяных вачах. Надоечы цэлыя суткі прастаяў у чарзе, а квіт узяў толькі да Цюмені. Кажуць, там да авіякасы наогул не прабіцца, таму давядзецца, відаць, далей ехаць цягніком. - У Цюмені бяры на ...