Іван Навуменка (9 книг):
Новинки Популярности Алфавиту

Іван Навуменка - (Новинки)

Семнаццатай вясной

Семнаццатай вясной


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 1957
Жанр: Советская классическая проза

Мне ішоў семнаццаты год. Мая семнаццатая вясна была вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу. Даўно ўжо з усіх кветак я найбольш палюбіў бэз. Бэз расцвітаў якраз у час нашых школьных экзаменаў. Букет ружова-сініх кветак заўсёды стаяў на стале, засланым чырвоным абрусам. За сталом сядзелі строгія экзаменатары, а на стале былі акуратна раскладзены білеты. Зверху білеты былі ўсе аднолькавыя. Які выбраць ...
Рэдактарава хата

Рэдактарава хата


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 101
Жанр: Советская классическая проза

Іван НАВУМЕНКА Рэдактарава хата Усё здарылася зусім не так, як гэта ўяўлялася мне спачатку. Ехаў я ў Бярэзнікі з усведамленнем важнасці і адказнасці сваёй камандзіроўкі, і душа мая проста спявала. Навакол быў май, расцвіталі сады, шчабяталі птушкі, свяціла сонца. Я ехаў у кузаве паўтаратонкі і складаў самыя смелыя планы наконт сваёй будучыні. Упершыню за чатыры месяцы работы ў рэдакцыі абласной газеты мне даручылі сапраўднае, вялікае заданне. Блізіўся дзень Перамогі, і рэдактар загадаў мне ў ...

Ключевые слова: prose classics
Вераніка

Вераніка


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 101
Жанр: Советская классическая проза

Іван НАВУМЕНКА ВЕРАНІКА Наш дзесяты клас быў гераічны. Нас у класе было шаснаццаць хлопцаў, і амаль усе мы марылі пра подзвігі. Чатырнаццаць з шаснаццаці збіраліся паступаць толькі ў ваенныя вучылішчы. Астатніх дваіх Федзю Пячкура і Валерыя Самасада, якія разлічвалі трапіць у цывільныя інстытуты, мы за вочы называлі дэзерцірамі. Адносна Федзі думкі, праўда, крыху разыходзіліся. Федзяў бацька, стрэлачнік, сагітаваў сына прабівацца ў чыгуначны інстытут. Ён даказваў што інжынер-чыгуначнік самая ...

Ключевые слова: prose classics
Дом над морам

Дом над морам


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 101
Жанр: Советская классическая проза

Па ўзбярэжжы цягнуліся дачы. Белы дом, на шостым паверсе якога мы аблюбавалі пакой пад назіральны пункт, высіўся на самым беразе вузкага, нібы высунуты язык, заліва, якім мора ўядалася ў пясчаную нямецкую зямлю. Тэрмас з супам прынёс нам пад вечар старшына Нізкалобаў. Сіняя фуфайка і брыджы старшыны былі ў пяску: адкрыты пляж абстрэльвалі, і метраў дзвесце прыходзілася паўзці на жываце. У гэтым курортным доме над морам мы жылі ў вялікай раскошы, пябачанай за ўсю вайну. Не такая ўжо цяжкая справа ...

Ключевые слова: prose classics
Пераломны ўзрост

Пераломны ўзрост


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 101
Жанр: Советская классическая проза

Іван НАВУМЕНКА ПЕРАЛОМНЫ ЎЗРОСТ І Пека быў добры хлопец. У гэтым я пераканаўся, як толькі мы пазнаёміліся. Ён першы падышоў да мяне і прывітаўся, хоць гэта належала зрабіць мне, як гаспадару хаты. Справа ў тым, што Пека прыехаў да нас кватараваць. Прыехаў з горада ў наша ціхае мястэчка, якое ў той памятны год стала раённым цэнтрам. Я трошкі баяўся гарадскіх, трошкі іх недалюбліваў і, можа, таму ў дзень прыезду Пекі паставіўся да яго не зусім прыхільна. Магчыма, была і другая прычына, чаму мне не ...
Над ціхаю Віццю

Над ціхаю Віццю


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 1955
Жанр: Советская классическая проза

I Юрка ехаў на рачулку Віць, на балотную гідраметстанцыю, куды яго накіравалі працаваць пасля заканчэння тэхнікума. Ён злез з пасажырскага поезда ў Бабінавічах, і толькі паспеў паставіць куфэрак на платформу, як паравоз свіснуў і вагоны паплылі далей. Дарогі да Віці Юрка не ведаў. На лавачцы каля станцыйнага памяшкання сядзела тры дзяўчыны. Яны лушчылі гарбузікі і, не хаваючы сваёй цікаўнасці, ва ўсе вочы разглядалі хлапца. Юрка вагаўся ісці да дзяўчат ён не адважваўся. Але паратунку не было, ...

Ключевые слова: prose classics
Жуль Верн

Жуль Верн


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Современная проза

Іван Навуменка Жуль Верн I Люблю фантазію і таямнічасць. Гэта з самых малых год. Усякаму падшыванцу, калі яму міне пяць вёснаў, хочацца, каб свет хадзіў дагары нагамі. А незвычайнае пачынае вабіць з калыскі. У праўдзівасці сказанага могуць лёгка пераканацца сённянтнія бацькі. Ляжыць, напрыклад, у люльцы сінявокі чалавек, які пражыў вясну, лета, восень і яшчэ зусім не ведае, што такое зіма. Падыдзі да яго звычайна, павітайся, назаві па імені ніякага ўра-жання. А надзьмі шчокі, вырачы вочы, ...
Вайна каля Цітавай копанкі

Вайна каля Цітавай копанкі


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 1995
Жанр: Классическая проза

Іван Навуменка Вайна каля Цітавай копанкі І Мала нарадзіцца на свет чалавекам, у якога ўсё на месцы і ўсё па норме: дзве рукі, дзве нагі, галава, вочы. Да ўсяго гэтага трэба мець яшчэ добрае імя. Яшу на імя не пашанцавала. Калі б яго звалі Яшам, то гэта яшчэ нічога, за такое імя хлопец не крыўдаваў бы. Але так называе яго адна толькі Ліза ды яшчэ настаўніца Марыя Рыгораўна. Усе ж астатнія завуць проста Якавам. I не толькі завуць, а і дражняцца. Асабліва гэты Тарабанаў Алёша, да якога ...
На вішнёвай вуліцы

На вішнёвай вуліцы


Іван Навуменка

ISBN:
Год издания: 0
Жанр: Рассказ, Советская классическая проза

Іван НАУМЕНКА На вішнёвай вуліцы Апавяданне Нашы зноў адступалі. Прыколаты булаўкамі тонкі чорны шнурок, які адзначаў лінію фронта нa нямецкай карце, зноў перасунуўся в а ўсходнім напрамку. Нашы здалі ўжо і Растоў і Варонеж... Карту немцы павесілі на сцяне клуба яшчэ ў сярэдзіне зімы. Яны, мабыць, спадзяваліся, што лінія фронта болей не кранецца з месца, пасля ўсяго таго, што называлася ў іх зводках выроўніваннем пад Масквой. Гэтае выроўніванне болей за ўсё на свеце захапляла Сяргея і яго ...