Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма


Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма
Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма

Издание:
ISBN: 5-7880-0587-6
Год публикации: 1993
Издательская серия: Библиотека приключений и фантастики
Ключевые слова:
Автор:
Алексей Николаевич Якимович
Аляксей Мікалаевіч Якімовіч

Переводчик:

Жанр:
Детская фантастика, Детские приключения



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Аляксей Якімовіч Сакрэт Тунгускага метэарыта Прыгоды шасцікласніка Максіма Сакрэт Тунгускага метэарыта ЧАСТКА ПЕРШАЯ Незвычайныя турысты Супер-міні-камп'ютэр «М-1» Як вядома, самыя цікавыя гісторыі заўсёды пачынаюцца нечакана. Яны, так мне здаецца, нагадваюць дзіўны казачны сон, які і радасць прыносіць, і трывожыць, і нават наганяе страху. Так, кожная цікавая гісторыя чымсьці падобная на сон. А гэтая, пра якую хачу вам расказаць, таксама нібыта сон. Мне і цяпер часам здаецца: таго, што здарылася са мною, не было. Проста прыснілася. Прыснілася, каб не паўтарыцца… У тое лета ўрадзілі суніцы. Цёплыя, шчодра нагрэтыя сонцам, яны ўсыпалі ўсе лясныя палянкі. А ад нашай вёскі Яловікі да лесу рукою падаць. Выйшаў з хаты, прайшоў паўкіламетра — лес перад табою. Там знаёмыя сцяжынкі, якія бягуць, выводзяць да самых зманлівых сунічных палянак.
...