Эльдарада просіць дапамогі


Эльдарада просіць дапамогі
Эльдарада просіць дапамогі

Издание:
ISBN: 5-7880-0215-,Х
Год публикации: 1989
Издательская серия: Библиотека приключений и фантастики
Ключевые слова:
Автор:
Алексей Николаевич Якимович

Переводчик:

Жанр:
Сказки для детей, Детская фантастика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Аляксей Якімовіч Эльдарада просіць дапамогі ЭЛЬДАРАДА ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ Частка першая НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ ЦІ ЁСЦЬ КРАІНА ЭЛЬДАРАДА? Той цёплы сакавіцкі дзень — першы дзень нашых школьных канікулаў — памятаю як сёння. Зранку я пайшоў за вёску, на раку. Непрыкметнай тоненькай нітачкай цягнецца на карце наша рака. А мы ведалі, што тут і віры круцяць на паваротках, што ёсць і яміны-бухты трохметровай глыбіні, і брод. Ведалі, дзе пантоны ляжаць, засмоктаныя пяском. Тут у тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртым годзе нашы салдаты перапраўляліся… Тады, увесну, рэчка разлілася. Далёка-далёка, кіламетры на два, ажно да лесу, да самага хвойніку, зацішнага, парослага ядлоўцам, дзе так многа цёплых сунічных палянак! Заклаўшы рукі за галаву, я ляжаў на высокім абрывістым беразе і глядзеў на хмаркі. Хмаркі, лёгкія пухнацікі, павольна праплывалі нада мною.
...