Пастка для пярэваратня


Пастка для пярэваратня
Пастка для пярэваратня

Издание:
ISBN: 985-05-0054-9
Год публикации: 1997
Издательская серия: Библиотека приключений и фантастики
Ключевые слова:
Автор:
Алексей Николаевич Якимович
Аляксей Мікалаевіч Якімовіч

Переводчик:

Жанр:
Детские приключения



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Аляксей Якімовіч Пастка для пярэваратня Пастка для пярэваратня Сустрэча з крыжакамі Човен, прарэзаўшы асаку, уткнуўся ў бераг, зарослы лазняком. Саскочыўшы з чоўна, Янка азірнуўся. На сярэдзіне ракі зносіла ўніз човен, у якім плылі Мацей і Алеся. — Супроць вады бярыся! — крыкнуў Янка, падказваючы Мацею. Мацей часта-часта заграбаў вяслом, а Алеся, перагнуўшыся цераз борт, чэрпала далонямі ваду і пырскала ўгору. Пырскі рассыпаліся вясёлкамі на сонцы, падалі на рачную быстрыню, зліваючыся з ёю, нібы праменьчыкі. «Дурніца! Пахіліцца човен — за борт паляціць», — падумаў Янка. Ён зноў крыкнуў: — Алеся, боўтнешся. Алеся-я-а… «А-а-а…» — панеслася рэха. Аж да самага лесу. Лес, ходжаны і няходжаны, без канца і краю, вакол, куды ні глянь. Ахоўвае Янкаву вёсачку Парэчча, якая размясцілася на беразе Шчары. Аціхла, згінула рэха. А Мацея зносіць усё далей, за...