Малады англічанін


Малады англічанін
Малады англічанін

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Вильгельм Гауф
Вільгельм Гауф

Переводчик:
Уладзімір Папковіч

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Вільгельм Гаўф Малады англічанін У паўднёвай частцы Германіі знаходзіцца гарадок Грунвізэль, звычайны, як і ўсе: у цэнтры – маленькая рыначная плошча з фантанам, збоку – яе маленькая старая ратуша, вакол рынка – дом міравога суддзі і самых паважаных купцоў, а на некалькіх вузкіх вулачках жывуць астатнія насельнікі. Усе ведаюць адно аднаго, кожнаму вядома, што дзе адбываецца, а калі ў пастыра ці бургамістра, ці ў доктара на стале з’явіцца дадатковая страва, то ўжо ў полудзень пагалоска пойдзе па ўсім горадзе. Пад вечар жанчыны выправяцца адна да адной з візітамі, як гэта тут называецца, абмяркуюць за кубачкам моцнай кавы і салодкім пірагом гэтае здарэнне, робячы выснову, што пастар, магчыма, удзельнічаў у латэрэі і выйграў не па-хрысціянску вялікую суму, што бургамістра “падмазалі”, а доктар атрымаў ад аптэкара некалькі залатых за выпіску даволі дарагіх рэцэптаў. Для такога ўпарадкаванага гарадка, як Грунвізэль, відаць, непрыемнай нечаканасцю з’явіўся...