Марэла


Марэла
Марэла

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Эдгар Аллан По
Эдгар Аллан По

Переводчик:
Марына Дзергачова

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Эдгар Алан По Марэла Αὐτὸ καθ’ αὐτὸ μεθ’ αὐτὸῦ, μονοειδὲζ ἀει ὂν. Сабой, толькі сабой, у сваім вечным адзінстве. Платон, “Бяседа” З глыбокай, але дзіўнай прыязнасцю згадваю я сваю сяброўку Марэлу. Выпадак звёў нас шмат гадоў таму, і з самае першае сустрэчы душа мая загарэлася нязнаным ёй датуль полымем. Але запаліў яго не Эрас, і горка-пакутна думаў я, што не магу ніяк зразумець яго незвычайнага сэнсу ці кіраваць яго цьмянай сілай. Але мы сустрэліся, і лёс прывёў нас да алтара, і ніколі я не казаў пра жарсць і не думаў пра каханне. Яна пазбягала людзей і, прысвяціўшы ўсю сябе мне аднаму, зрабіла мяне шчаслівым, бо шчасце – у марах, шчасце – у здагадках.