Чалавек натоўпу


Чалавек натоўпу
Чалавек натоўпу

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Эдгар Аллан По
Эдгар Аллан По

Переводчик:
Сяргей Шупа

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Эдгар Алан По Чалавек натоўпу Ce grand malheur, de ne pouvoir être seul. La Bruyère Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што „es läßt sich nicht lesen” — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сьціскаючы рукі духовых спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы — паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам аднак чалавечае сумленьне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасьці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасьць усяго злачыну застаецца неразгаданая.
Ня так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага вакна ў кавярні D—— у Лёндане. Ужо колькі месяцаў я быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у адным з тых шчасных настрояў, якія становяць дакладную процілегласьць ennui — настрояў...