Калодзеж і ківач


Калодзеж і ківач
Калодзеж і ківач

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Эдгар Аллан По
Эдгар Аллан По

Переводчик:
Юля Цімафеева

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Эдгар Алан По Калодзеж і ківач Impia tortorum longos hic turba furores Sanguinis innocui, non satiata, aluit. Sospite nunc patria, fracto nunc funeris antro, Mors ubi dira fuit vita salusque patent. * * Хеўра забойцаў тут доўга людзей катавала, І прагавіта без стомы піла кроў нявінных. Вольная сёння Айчына і знішчана гнюснасць, Смерць перамогшы, жыццё й дабрадаць тут пануюць. Я быў моцна знясілены, знясілены да смерці гэтым працяглым болем, і калі нарэшце яны мяне развязалі і дазволілі сесці, я адчуў, як пачуцці раптам пакідаюць мяне. Прысуд – страшэнны смяротны прысуд – апошняе, што яскрава ўспрыняў мой слых. А пасля гукі галасоў інквізітараў зліліся разам у нейкі невыразны гул, што, падавалася, даносіўся аднекуль праз смугу сну. Гул нагадаў маёй душы пра ідэю кругазвароту, мабыць, таму, што быў дужа падобны да рыпення млынарскага кола. Аднак толькі на імгненне, бо ў хуткім часе я ўжо нічога не...