Маленькi прынц


Маленькi прынц
Маленькi прынц

Издание:
Год публикации: 1989
Ключевые слова:
Автор:
Антуан де Сент-Экзюпери

Переводчик:
Нiна Мацяш

Жанр:
Детская проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы Маленькi прынц Леону Верту Шчыра перапрашаю дзяцей за тое, што я прысвяцiў гэтую кнiжку даросламу. Скажу ў апраўданне: гэты дарослы - мой сама лепшы сябар. I яшчэ: ён разумее ўсе на свеце, нават дзiцячыя кнiгi. I нарэшце: ён жыве ў Францыi, дзе цяпер i голадна, i холадна. I яму вельмi патрэбна суцяшэнне. Калi ж ўсё гэта не апраўдвае мяне, я прысвячу сваю кнiжку, таму хлопчыку, якiм некалi быў мой дарослы сябар. Усе ж дарослыя былi спачатку дзецьмi. Праўда, мала хто з iх памятае пра гэта... То я выпраўляю сваё прысвячэнне: Леону Верту, калi ён быў маленькiм. I Мне было шэсць гадоў, калi ў кнiзе пра джунглi, якая называлася "Непрыдуманыя гiсторыi", я ўбачыў аднойчы дзiвосны малюнак. Змяя - страшэнны ўдаў - глытала драпежнага звера. У кнiзе гаварылася: "Удавы глытаюць сваю ахвяру цалкам, не жуюць. Пасля гэтага яны ўжо не могуць варухнуцца i цэлых паўгода спяць, пакуль не перавараць ежу".
...