Рыгор Барадулін
Здубавецьця Замест уступу А вушацкія ведалі смак У вусім, Бо жыцьцё любілі. Слова, Як на Вялічка мацак, Правяралі на зуб — Зубілі. Рэчы ўсе называлі так, Як назвацца хацелі рэчы. Кожны быў Так кахаць мастак, Каб на печы Ня зяблі плечы. Мерзьлі ногі ад сала, Каб Разьлятаўся на трэскі ложак. І ня толькі словам да скаб Праціналі. Быў жарт, як вожык. Спосабам, Што шукаў іх сам, Праганялі далей хваробы, І бяз спонсараў, Бяз рэклам Страт ня мелі Майстры-дзецяробы: Дзяўчаты, дзяўчаты, Ці ўсе вы пачаты, Каторая не, Падыходзь да мяне! З тых, Хто звык хадзіць нацянькі, Кпяць спрадвеку жанкі й дзядзькі, Разгаўляюцца словам скаромным І ня лічаць яго бессаромным. На паліцах навукі здаўна Ня прыстала пыліцца ўзорам. Хай завецца фалічным...