Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны


Легенда аб бедным дябле і адвакатах Сатаны
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Переводчик:

Жанр:
Фольклор: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Уладзімір Караткевіч
Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны Легенда
…аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў. Легенда
…аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага. Легенда
…аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць. Легенда
…аб...