Тры таварышы


Тры таварышы
Тры таварышы

Издание:
Год публикации: 1995
Ключевые слова:
Автор:
Эрих Мария Ремарк
Эрых Марыя Рэмарк

Переводчик:
Уладзімір Папковіч

Жанр:
Роман, Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Эрых Марыя Рэмарк
Тры таварышы І Неба, яшчэ не закопчанае дымам з фабрычнага каміна, было жоўтае, як латунь. Па-за дахамі фабрыкі яно гарэла асабліва ярка. Вось-вось узыдзе сонца. Я зірнуў на гадзіннік. Яшчэ не было васьмі. Без чвэрці.
Я адчыніў вароты і падрыхтаваў помпу бензакалонкі. У гэты час звычайна на запраўку ўжо пад'язджалі першыя машыны. Раптам я пачуў за спінай хрыпаты крэкат, быццам пад зямлёй круцілі заржавелы вінт. Я спыніўся і прыслухаўся. Затым я вярнуўся праз двор да майстэрні і асцярожна адчыніў дзверы. У паўзмроку памяшкання блукаў, хістаючыся, прывід. На ім была брудная, некалі белая, хустка, сіні фартух, грубыя пантофлі. Гэты прывід, які размахваў венікам, важыў не менш 90 кілаграмаў. То была наша прыбіральшчыца Мацільда Штос.
Я хвілінку пастаяў, пазіраючы на яе. З грацыяй бегемота яна сноўдалася паміж радыятарамі аўтамабіляў і глухім голасам спявала песню пра вернага гусара. На стале каля акна стаялі дзве бутэлькі каньяку....