Паміж "А" і "Б"


Паміж А і Б
Паміж "А" і "Б"

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Владимир Георгиевич Машков

Переводчик:
Міхась Южык

Жанр:
Детская проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Уладзімір Машкоў
Паміж “А” і “Б”
Аповесць “Раскатурхайце вы гэтага парушальніка…” А мяне адзін раз па тэлевізары паказвалі! Гэта было, калі я яшчэ ў дзіцячы садок хадзіў. Ведаеце, у той самы, што пры выхадзе з парку.
Аднойчы да нас у садок прыйшла нейкая цётка з круглымі акулярамі на носе. Цётка сказала, што па тэлевізары будуць паказваць канцэрт з нашага дзетсаду, але пакажуць толькі адораных дзяцей, а астатнія павінны сядзець вакол і рабіць выгляд, што ім вельмі весела. І ні ў якім разе не шумець, а толькі пляскаць у ладкі.
Я, канешне, аказаўся неадораным і патрапіў у тую кампанію, якая сядзела ўздоўж сцен і ўсяляк удавала, што ім вельмі весела. Нарэшце мне гэта надакучыла. І калі я ўбачыў, што тэлекамера нацэлілася наўпрост на мяне, імгненна ўстаў на рукі, прайшоў колькі крокаў, спрытна ўскочыў на ногі, усміхнуўся і пачаў тэатральна кланяцца. Як сапраўды артыст. Тэлекамера ўсё яшчэ глядзела на мяне, і мне нават здалося, што я чую, як...