Начны палёт


Начны палёт
Начны палёт

Издание:
Год публикации: 1984
Ключевые слова:
Автор:
Антуан де Сент-Экзюпери
Антуан де Сент-Экзюпери

Переводчик:
Ніна Мацяш

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
Начны палёт Прысвячаецца Дзідзье Дара Тэкст падаецца ў скарочаным выглядзе I Пагоркі пад крылом самалёта ўжо ўрэзвалі свае цёмныя контуры ў золата змяркання. Раўніны пачыналі струменіцца роўным зіхоткім святлом: у гэтай краіне яны раздорвалі сваё золата з такой жа шчодрасцю, з якой яшчэ доўгі час пасля зыходу зімы выпраменьваюць снежную белату. І лётчык Фаб'ен, які з крайняга поўдня Патагоніі вёў паштовы самалёт на Буэнас-Айрэс, пазнаваў надыход вечара па тых жа прыкметах, па якіх даведваюцца пра гэта воды гавані: па ціхамірнасці, па лёгкай хвалістасці, якая ледзь кратала ціхія аблокі. Фаб'ен быццам выходзіў на бязмежны, лагодны рэйд. Часам у гэтай цішы яму пачынала здавацца, што ён робіць нетаропкую прагулянку, што ён — пастух. Пастухі Патагоніі няспешна брыдуць ад статка да статка: Фаб'ен ішоў ад горада да горада — ён пасвіў гэтыя невялічкія гарадкі. Ён спатыкаў іх праз кожныя дзве гадзіны — гарады...