Руны Перуновы


Руны Перуновы
Руны Перуновы

Издание:
ISBN: 985-448-058-5
Год публикации: 2006
Ключевые слова:
Автор:
Рыгор Барадулін

Переводчик:

Жанр:
Поэзия



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Барадулін Рыгор
РУНЫ ПЕРУНОВЫ Выбраныя творы НАВАТ ВЕЦЕР ГНЁЗДЫ ЎЕ Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што.
Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі...
Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня.
Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці.
Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар.
Як-ніяк стагоддзе прамінула.
Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай...