Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...


Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Издание:
ISBN: 978-985-20-1982-5
Год публикации: 2013
Авторская серия: 100 выдатных дзеячоў беларускай культуры(№1)
Ключевые слова: Belarusian Literature Modern Literature
Автор:
Алесь Пашкевіч

Переводчик:

Жанр:
Историческая проза, Современная проза, Биографии и Мемуары



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Алесь Пашкевіч
Карусь Каганец: “Кроў з крыві беларуса...” УСТУП …Уявіце сабе: у 1893-м годзе па імперска-губернскім Мінску ходзіць дзяцюк у сялянскім расхрыстаным кажуху, пад якім – падперазаная чырвоным рушніком белая нацыянальная вышыванка, на нагах – скураныя самаробныя боты, доўгі каваны нож за наваксаванай халявай… Ходзіць ён з запаленай ліхтарняй у руцэ – днём! І калі спытаць: «Што, чалавеча, ты робіш?», пачуеце ўпэўнены адказ па-беларуску: «Шукаю беларусаў!». «А нож навошта?» — пацікавіцеся вы, і пачуеце: «Ды на ўсякую прыгоду…».
А ходзіць гэта — старадаўняга шляхецкага роду прадстаўнік, прадзеды і дзяды якога былі пісарамі і скарбнікамі князёў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ды каралёў Рэчы Паспалітай, бацька і ўсе дзядзькі якога пасля ўдзелу ў паўстанні 1863 года былі асуджаны і пазбаўлены сваёй спадчыннай маёмасці. Ходзіць стрыечны дзядзька класіка сусветнай літаратуры Гіёма Апалінэра і аўтар першага падручніка для...